Бадзян
Бадзян | |||||||||||||||||
![]() Бадзян анісавы. Тыпавы від рода. Лісце і кветкі | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Illicium L. | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Бадзян (Illicium) — род кветкавых раслін падсямейства іліцыевыя. Існуе 42 віды.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, у Паўднёвай Амерыцы і на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі. Найбольш вядомы бадзян сапраўдны, або кітайскі, аніс зорчаты (Illicium verum) — вострапахучая расліна. Інтрадукаваны на Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа разам з іншымі (амерыканскімі) відамі — бадзянам фларыдскім (Illicium floridanum) і драбнакветкавым (Illicium parviflorum)[1].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовазялёныя кусты і дрэвы. Лісце пераважна сабраныя на канцавінах парасткаў, суцэльнакрайнія, чэрашковыя, без прылісця, з дробнымі кропкамі-залозкамі.
Кветкі двухполыя, адзінкавыя, пазухавыя, на кветканожках, жоўтыя ці пурпуровыя. Калякветнік з 3-6 вонкавых і 12-15 унутраных доляў, размешчаных у некалькі кругоў. Тычкі і пладалісцінкі шматлікія.
Плод зборны, які складаецца з многіх аднанасенных сухіх адраўняных лістовак, размешчаных зоркападобна на канічным кветкаложы. Насенне цвёрдае, гладкае, бліскучае.
Пачынае пладаносіць на пяты год[2].
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]У якасці прыправы ўжываюцца сухія спелыя плады бадзяна сапраўднага ў нязменным або молатым выглядзе.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
- ↑ Род 6. Бадьян — Illicium L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 102—103. — 872 с. — 3000 экз.