Перайсці да зместу

Бамбукавая заслона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бамбукавая заслона ў 1959 (пазначаны чорным)

Бамбу́кавая заслона — эўфемізм тэрміна «жалезная заслона» для Усходняй Азіі. Словазлучэнне было меней ужытна, чым жалезная заслона, паколькі апошняя праіснавала стабільна больш сарака гадоў, у той час як межы і параметры бамбукавай ўвесь час змяняліся. Першапачаткова гэта мяжа радзяляла Камуністычны Кітай і Паўночную Карэю ад Пакістана, Бірмы, Французскага Індакітая і Паўднёвай Карэі. Заслона перасоўвалася пасля: прыходу да ўлады В'етміня ў Паўночным В'етнаме (1954), Партыі бірманскай сацыялістычнай праграмы ў Бірме (1962), Чырвоных кхмераў у Кхмерскай Рэспубліцы, Патэт Лаа ў Лаосе і В’етконга ў Паўднёвым В'етнаме (1975).