Барыс Іванавіч Маркаў
Барыс Іванавіч Маркаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 2020 (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Вераніка Рыгораўна Віткоўская[d] |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў |
Член у |
Барыс Іванавіч Маркаў (1 ліпеня 1935, г. Магілёў — 4 лістапада 2020) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1956—1962 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, яго настаўнікамі былі А. А. Бембель і А. К. Глебаў. З 1962 года ўдзельнічаў у выставах.
Да 1976 года быў сябрам Саюза мастакоў БССР, пазней уступіў у Маскоўскі саюз мастакоў.
Памёр 4 лістапада 2020 года пасля працяглай хваробы. Пахаваны 7 лістапада 2020 года ў вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы — кампазіцыя пра заваёўнікаў цаліны «Вясна ў поле» (1963); партрэты кінарэжысёра С. Эйзенштэйна, аператара кінастудыі «Беларусьфільм» Ю. Марухіна (знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі); помнік партызану І. Чуклаю са Случчыны (сумесна з архітэктарамі В. П. Занковічам і Л. М. Левіным), воінам Савецкай Арміі ў калгасе «Чырвоная змена» Мінскай вобласці (у суаўтарстве з Г. І. Мурамцава і архітэктарам В. Шаўчэнкам, 1965—1967); абеліск у гонар воінаў Савецкай Арміі і партызан на возеры Нарач (а сааўтарстве з Я. А. Печкіным і архітэктарам Ю. В. Шпітам) і інш.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з мастачкай Веранікай Рыгораўнай Віткоўскай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Пахаваныя ў Смалявіцкім раёне
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Маскоўскага Саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Беларусі
- Скульптары СССР