Перайсці да зместу

Барыс Яфімавіч Кабішчар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Яфімавіч Кабішчар
Дата нараджэння 21 ліпеня 1906(1906-07-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1959(1959-08-11) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія цыркавы рэжысёр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Яфімавіч Кабішчар (сапр. Борух Хаймавіч Кабішчар, 21 ліпеня 1906, Віцебск — 11 жніўня 1959, Мінск) — беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956). Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі.

Нарадзіўся 21 ліпеня 1906 года ў Віцебску.

Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—1933), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—1941), Омскага  (руск.), Новасібірскага, Цюменскага  (руск.), Свярдлоўскага  (руск.) (1941—1947), Мінскага (1947—1959). У 1937—1940 гадах адначасова дырэктар Гарадскога тэатра ў Віцебску.

Памёр 11 жніўня 1959 года ў Мінску ў глядацкай зале новага будынка мінскага цырка падчас рэпетыцыі першага сезону. У памяць аб ім артысты аб’явілі двухтыднёвую жалобу, а па яе заканчэнні закрылі сезон. Новы пачаўся толькі ў верасні таго ж года[1][2].

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

  • Жонка — Соф’я Абрамаўна Кабішчар (1904—1980).
  • Сын — Уладзімір Барысавіч Кабішчар (1936—1985).

Зноскі