Беларускае студэнцкае зямляцтва (Варшава)
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Варшаве. Існавала ў 1908—1914. Ініцыятар стварэння і першы кіраўнік (да 1912) М. Гуткоўскі.
Аб'ядноўвала студэнтаў-беларусаў Варшаўскага ўніверсітэта. У 1908 у складзе зямляцтва 100 чал. Арганізоўвала культурныя, этнаграфічныя мерапрыемствы, у т.л. дабрачынныя. Праводзіла беларускія вечарыны. У 1910 у беларускай музычна-вакальнай вечарыне ўдзельнічалі беларускія пісьменнікі Г. Леўчык і А. Пшчолка; у лютым 1913 у вечарыне з песнямі, танцамі і беларускай кухняй удзельнічалі трупы І. Буйніцкага, хору пад кіраўніцтвам М. Тэадаровіча, дэкламатара П. Гуткоўскага. Дзякуючы намаганням Р. Гуткоўскага надрукавана праграма вечарынкі на беларускай мове, за што ён быў арыштаваны. Сярод актывістаў браты Гуткоўскія, А. Салаўёвіч і інш. Дзейнасці зямляцтва спрыялі тагачасны рэктар Варшаўскага ўніверсітэта прафесар Я. Карскі, яго жонка і дачка С. М. і Н. Я. Карскія, беларускі паэт Леўчык.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае студэнцкае зямляцтва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 358. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.