Бенджамін Хокінс
Бенджамін Хокінс | |
---|---|
англ.: Benjamin Hawkins | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1754[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 1816[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Philemon Hawkins II[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бенджамін Хокінс (англ.: Benjamin Hawkins; 15 жніўня 1754 — 6 чэрвеня 1816) — амерыканскі сенатар, грамадскі дзеяч ЗША. Прыхільнік асветніцкай палітыкі ў дачыненні да паўночнаамерыканскіх індзейцаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў заможнай сям’і на тэрыторыі Паўночнай Караліны. Навучаўся ў каледжы Нью-Джэрсі, але ў гады Амерыканскай рэвалюцыі пакінуў яго і далучыўся да Кантынентальнай арміі. Падчас службы пазнаёміўся з французскімі ваеннымі і стаў прыхільнікам ідэй Асветніцтва.
Прадстаўляў Паўночную Караліну ў Кантынентальным кангрэсе. У 1786 годзе ад імя кангрэса заключыў мір з чакта. У 1789—1795 года выконваў абавязкі сенатара ЗША ад Паўночнай Караліны.
У 1796 годзе Прэзідэнт Джордж Вашынгтон прызначыў Б. Хокінса «галоўным часовым агентам па справах індзейцаў поўдню ракі Агая». Б. Хокінс распрацаваў план «акультурацыі» або «цывілізацыі» індзейцаў. Пабудаваў на рацэ Флінт агенцтва, у якім жыў разам з сям’ёй, вывучаў мову маскогі, аказваў дапамогу тубыльцам у стварэнні камерцыйных плантацый, вырошчванні раслін, распаўсюджанні жывёлагадоўлі. Асноўная праца вялася сярод індзейцаў крык, якія абвясцілі яго пачэсным членам свайго народа. Падчас Англа-амерыканскай вайны 1812—1814 гадоў, калі большасць крык падтрымала Вялікабрытанію, садзейнічаў стварэнню праамерыканскага злучэння.
У 1815 годзе Эндру Джэксан прымусіў крык падпісаць дагавор, згодна якому, яны адмаўляліся ад дзвюх трацін сваёй зямлі. Б. Хокінс палічыў, што ўся праца яго жыцця аказалася марнай. Памёр у 1816 годзе ў сваім доме пры агенцтве.
Хокінс афіцыйна не быў жанаты. Жыў разам з Лавініяй Даўнс, пра якую казалі, што яна паходзіць з племені крык або чакта. Меў з ёю 6 дачок. Пасля смерці спадчына перайшла да пляменніка.
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Як сенатара ЗША быў блізкім да поглядаў рэспубліканцаў.
Асветніцкая праграма «акультурацыі» або «цывілізацыі» індзейцаў зыходзіла з імкнення зняць пагрозу індзейскіх нападаў падчас вайны і наблізіць найбольш моцныя канфедэрацыі плямён да ЗША. Яна не была разлічана на прадстаўнікоў аслабленых або пераможаных народаў. Пазнейшыя крытыкі меркавалі, што яе мэтай была далейшая асіміляцыя. На плантацыях, арганізаваных Б. Хокінсам, выкарыстоўвалася праца чарнаскурых рабоў.
Хокінс некалькі разоў звяртаўся да прэзідэнтаў ЗША за адстаўкай, але не атрымоўваў іх згоды.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Б. Хокінса названы горад у Джорджыі і графства ў Тэнесі.
Апублікаваныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Sketch of the Creek Country // Georgia Historical Society Collections, volume 3 (1848)