Маскогі (мова)
| Маскогі | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Mvskoke |
| Краіны | ЗША |
| Рэгіёны | Аклахома |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
| Агульная колькасць носьбітаў | 5000 |
| Статус | ёсць пагроза знікнення[d][1] |
| Класіфікацыя | |
|
Сям'я маскогі |
|
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо і Muscogee alphabet[d] |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | крк 344 |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | mus |
| ISO 639-3 | mus |
| WALS | crk |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 900 |
| Ethnologue | mus |
| ELCat | 2007 |
| IETF | mus |
| Glottolog | cree1270 |
Маскогі (саманазва Mvskoke), таксама крыкская мова —– індзейская мова ў Паўночнай Амерыцы, родная мова народа маскогі і часткі семінолаў. Большасць носьбітаў (5000 чал. у 2010 г.) жыве ў штаце Аклахома (ЗША).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы запіс на мове маскогі быў зроблены ў 1736 г. У 1835 г. быў складзены фанетычны алфавіт, перакладзены часткі Бібліі. Пазней на мове маскогі запісваліся законы народа маскогі, з 1870-ых гадоў выдаваліся газеты. У 1890 г. распрацаваны сучасны алфавіт на аснове лацінкі.
У нашы дні мова маскогі выкарыстоўваецца афіцыйнымі органамі Нацыі Маскогі ў Аклахоме, а таксама ў сродках масавай інфармацыі і прафесійнай літаратуры.
Алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны алфавіт маскогі складаецца з 20 літар: a, c, e, ē, f, h, i, k, l, m, n, o, p, r, s, t, u, v, w, y.
Зноскі
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger — Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Праверана 24 чэрвеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Mvskoke Language Архівавана 20 кастрычніка 2014.
- Pumpunvkv Vcayecvkes «Let’s preserve our language» Архівавана 15 ліпеня 2015.
- Creek (Mvskoke)
- Creek Language Project Архівавана 12 мая 2013.
- Muskogee (Creek) Language