Бенедыкт Малееўскі
Бенедыкт Малееўскі | |
---|---|
польск.: Benedykt Malejewski | |
Род дзейнасці | педагог, паэт |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1672 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1686 (14 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Бенедыкт Малееўскі (польск.: Benedykt Malejewski; 5 студзеня 1672, Пінскі павет – 16 студзеня 1686, Вільня[1]) – езуіцкі педагог і паэт.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і на Піншчыне. Пляменнік уніяцкага архіепіскапа смаленскага Юрыя Маліеўскага. Скончыўшы курс рыторыкі ў езуіцкіх школах, 27 жніўня 1688 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Пад кіраўніцтвам Крыштафа Пуцілоўскага займаўся ў настаўніцкай семінарыі пры Пінскім езуіцкім калегіуме (1690–1691), а потым на працягу года выкладаў сінтаксіс у Варшаве. Прайшоў курс філасофіі ў Пінскім езуіцкім калегіуме (1692–1695), а потым сам выкладаў паэтыку і рыторыку ў Пінску (1695–1696) і Вільні (1696–1697). З 1697 па 1701 гг. вывучаў тэалогію ў Віленскай акадэміі і Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У 1703–1705 гг. у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім калегіуме выкладаў рыторыку клірыкам-езуітам. У сувязі з хваробай быў перавезены ў ВІльню, дзе і памёр ва ўзросце 33 гадоў[2].
Паводле некралогу меў выдатныя здольнасці ў гуманітарных навуках. Апублікаваў панегірыкі: Palatium principum honori, virtuti, prosapiae, Illmi... Principis Janussii Antoni Koributh Wiśniowiecki, palatonidae Bełzensis (Вільня, 1695); Augustus secundus in Sarmatia adoratus corona et primis honoribus cultus ab Academia Vilnensi... Per D. Franciscum Szyrwiński, Philosophiae auditorem (Вільня, 1697), Pastor angularis, Ecclesiae lapis, Illmus [Panegyricus dedicatus] Joannes Casimirus Bokum, Episcopus Premisliensis (Вільня, 1702). Аўтар драматычнага твора для школьнага тэатра, пастаўленага ў Вільні ў 1696/1697 навучаным годзе: Clypeus principum sive sapientia in coronato Bactrianorum capite, ab iuventute Acad. Vilnensis S.J. in scenam data[2].
Зноскі
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 106.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.