Блакітнае акно
Блакітнае акно | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Мальта |
Дата заснавання | каля 1830 |
Лазурнае акно (мальт.: it-Tieqa Żerqa) — вапняковая прыродная скала, якая дасягала 28 метраў у вышыню і мела форму аркі. Уваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА з 1998 года па крытэрыях VII, VIII, IX і X. Размяшчалася на захадзе вострава Гоца (Мальта), у Міжземным моры, побач з унутраным морам Гоца і Блакітнай бухтай (англ.: Dwejra Bay). З’яўлялася месцам турызму і дайвінгу.
Пасля многіх гадоў натуральнай эрозіі, якая выклікала падзенне часткі аркі, арка і слуп абваліліся ў час шторму 8 сакавіка 2017 года, у 9:40 па мясцовым часе[1][2].
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]Арка сфарміравалася абразіяй і дажджавой эрозіяй цягам 500 гадоў[3]. Скала складаецца з жоўтага вапняку, вядомага як глабігерынавы. У сувязі з гэтым ад аркі адвальваліся кавалкі. Меркавалася, што яна разбурыцца цягам некалькіх гадоў пасля 2010 года.
У красавіку 2012 года адбыўся аблом вялізнага кавалка, з-за чаго арка стала няўстойлівай і змянілася форма акна. Раніцай 8 сакавіка 2017 года Блакітная арка канчаткова абвалілася. Аб падзеі абвясціў у Twitter прэм’ер-міністр Мальты Джозеф Мускат[4].
У фільмах
[правіць | правіць зыходнік]Блакітнае акно можна бачыць у фільмах «Бітва тытанаў» (1981) на 104 хвіліне і «Граф Монтэ-Крыста» (2002) на 13-й хвіліне. Яго таксама можна пабачыць у тэлесерыяле «Адысей» (1997), які зняў расійскі рэжысёр Андрэй Канчалоўскі і ў амерыканскім серыяле «Гульні тронаў» у жанры фэнтэзі. Здымкі апошняга прывялі да палемікі ў сувязі з пашкоджаннем экасістэмы[5].
Зноскі
- ↑ Nature claims Gozo’s iconic Azure Window, lost forever after total collapse
- ↑ Лазурного окна на острове Гоцо больше не существует
- ↑ Martin, Ivan (19 July 2013). "The Azure Window is still safe... for now". Times of Malta. Архівавана з арыгінала 10 June 2016.
- ↑ Updated (2) — Watch: Dwejra Window collapses; geologist says pillar gave way (англ.). independent.com.mt (8 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2017. Праверана 8 сакавіка 2017.
- ↑ Christian Peregin. ‘Total elimination of ecosystem’ at Dwejra (англ.). timesofmalta.com (17 лістапада 2010). Праверана 8 сакавіка 2017.