Перайсці да зместу

Блакітныя горы (Аўстралія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блакітныя горы
англ.: Blue Mountains
Блакітная смуга ў даліне Джэмісан..
Блакітная смуга ў даліне Джэмісан..
33°43′05″ пд. ш. 150°18′38″ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнНовы Паўднёвы Уэльс
Плошча1 436 км²
Даўжынякаля 50 км
Блакітныя горы (Аўстралія) (Аўстралія)
Блакітныя горы (Аўстралія)
Блакітныя горы (Аўстралія) (Новы Паўднёвы Уэльс)
Блакітныя горы (Аўстралія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Блакітныя горы (англ.: Blue Mountains, 33°43′00″ пд. ш. 150°18′40″ у. д.HGЯO) — горы ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс, частка Вялікага Водападзельнага хрыбта. Блакітныя горы знаходзяцца на мяжы гарадской мяжы Сіднея і цягнуцца на захад прыкладна на 50 км.

Вышыня гор 1190—1360 м над узроўнем мора. Горы парэзаныя каньёнамі глыбінёй 300—800 м. Геалагічна Блакітныя горы падзеленыя ракой Кокс на заходнюю вапняковую з карстамі і ўсходнюю пясчанікавую часткі.

Клімат субтрапічны, ападкаў — 1000—1800 мм у год.

Расліннасць прадстаўлена ў асноўным эўкаліптамі і дрэвападобнай папараццю, у больш засушлівай заходняй частцы — саванны. Менавіта з-за высокага ўтрымання ў паветры завісяў эфірнага алею, які вылучаецца больш 90 відамі эўкаліптаў, горы былі названыя Блакітнымі.

Паводле падання, у даліне Джэмісан жылі тры сястры з племя катумба, звалі іх Ганеду, Вімла і Міхні, яны закахаліся ў трох братоў з племя непін, але па звычаі не маглі выйсці за іх замуж. Браты вырашылі выкрасці іх і справакавалі крывавы канфлікт паміж плямёнамі. Тады шаман племя катумба ператварыў сёстраў у тры скальныя вяршыні, сам ён загінуў і з ім таямніца заклёну, такім чынам дзяўчыны засталіся скаламі — Міхні (Meehni 922 м), Вімла (Wimlah 918 м) і Ганеду (Gunnedoo 906 м).[1]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 917
рус.англ.фр.
  1. Тры сястры | Блакітныя Горы (Blue Mountains)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 2 красавіка 2019.