Бойка Барысаў
Бойка Барысаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
балг.: Бойко Методиев Борисов | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Станішэў | ||||||
Пераемнік | Марын Райкаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георгі Блізнашкі | ||||||
Пераемнік | Агнян Герджыкаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Агнян Герджыкаў | ||||||
Пераемнік | Стэфан Янеў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1959[1][2][…] (65 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | Балгарыя | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[3] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | boykoborissov.bg | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бойка Барысаў (балг.: Бойко Методиев Борисов; нар. 13 чэрвеня 1959, Банкя, НРБ) — балгарскі палітык, Прэм’ер-міністр Балгарыі ў 2009—2013 гадах і з 7 лістапада 2014 года па 27 студзеня 2017.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 года ў горадзе Банкя (Народная Рэспубліка Балгарыя). У 1982 годзе скончыў факультэт пажарнай бяспекі Вышэйшай спецыяльнай школы Міністэрства ўнутраных спраў НРБ. У 1982—1990 гадах служыў у супрацьпажарнай службе Міністэрства ўнутраных спраў. У 1991 годзе заснаваў прыватнае ахоўнае прадпрыемства «Іпон-1», якое займалася арганізацыяй бяспекі былога кіраўніка сацыялістычнай Балгарыі Тодара Жыўкава і былога цара Сімяона II. У 2004 годзе яму прысвоена званне генерал-лейтэнант.
У 2005 годзе ён высунуў сваю кандыдатуру на пасаду кмета Сафіі і выйграў выбары. У 2006 годзе ўзначаліў новую партыю «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» (ГЕРБ).
5 ліпеня 2009 года на чарговых выбарах рух «ГЕРБ» заваяваў большасць месцаў у нацыянальным парламенце. Бойка Барысаў заняў пасаду прэм’ер-міністра і сфармаваў аднапартыйны кабінет міністраў. У лютым 2013 года з-за масавых пратэста, якія суправаджаліся сутыкненнямі з паліцыяй, у Сафіі і іншых гарадах Балгарыі, Б. Барысаў падаў у адстаўку разам з усім кабінетам міністраў. 7 лістапада 2014 года Народны сход Балгарыі зноў зацвердзіў Барысава на пасаду прэм’ер-міністра.
Зноскі
- ↑ Boyko Borisov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bojko Borissow // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ https://news.bg/regions/boyko-borisov-hristiyanstvoto-ni-e-zapazilo.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бойка Барысаў
- Персанальны сайт Б. Барысава Архівавана 23 красавіка 2015.