Ботрап (ням.: Bottrop) — горад у Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Знаходзіцца ў Рурскім рэгіёне побач з гарадамі Эсэн, Обергаўзен, Гладбек і Дорстэн. Ботрап быў цэнтрам здабычы каменнага вугалю і чыгуначным цэнтрам, меў заводы па вытворчасці каменнавугальнай смалы, была развіта хімічная, лёгкая і машынабудаўнічая прамысловасці.
У горадзе размешчана знакамітае аўтамабільнае цюнінгавае атэлье Brabus. Плошча — каля 101 км². Насельніцтва — 118,9 тыс. жыхароў (2006). Горад дзеліцца на тры часткі — Цэнтральны Ботрап (Bottrop — Mitte), Паўднёвы Ботрап (Bottrop — Süd) і Кірхелен (Bottrop — Kirchhellen). Да 1978 Кірхелен быў самастойным горадам.