Брагін (метэарыт)
Выгляд
Бра́гін, таксама Брагінскі метэарытны дождж — жалезакаменны метэарыт, які выпаў метэарытным дажджом у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. З 1807 знойдзена 13 экзэмпляраў агульнай масай 857,6 кг. Зберагліся 7: 5 ў Беларускай калекцыі метэарытаў (у тым ліку 73 і 12 кг) і па адным у калекцыях Расійскай і Украінскай Акадэмій навук.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Метеориты // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Ляўкоў Э. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992.