Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж»
Славутасць | |
Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» | |
---|---|
54°01′16″ пн. ш. 31°43′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мсціслаў |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Будаўніцтва | канец XIX — пачатак XX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г001062 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» — будынак у цэнтры г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Першамайская, 15, на рагу з Пралетарскай. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Цяпер выкарыстоўваецца як жылы. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з высокім цокалем, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае з 2 бакоў трохвугольныя франтоны. Паўпадвал аддзелены ад асноўнага аб’ёму карнізам. Сцены першага паверха члянёны паўцыркульнымі вокнамі, другога — лучковымі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Планіроўка ўнутранай прасторы калідорна-анфіладная.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж»
- Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» на сайце «Архіварта»