Булат-Батыр
Булат-Батыр | |
---|---|
| |
Жанр | нямое кіно і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Савкіно[d] |
Працягласць | 81 хв.[2] |
Краіна | |
Мова | татарская мова |
Год | 10 красавіка 1928[1] |
IMDb | ID 0017715 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Булат-Батыр» — савецкі нямы мастацкі фільм (іншая назва «Пугачоўшчына»), зняты рэжысёрам Юрыем Тарычам. Экранізацыя твора Абдрахмана Шакірава. Выйшаў на экраны 10 красавіка 1928 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне фільма адбываецца ў XVIII стагоддзі падчас Пугачоўскага бунта. Спрабуючы сілай звярнуць мясцовае насельніцтва ў праваслаўе, манахі і салдаты ўрываюцца ў невялікае татарскае сяло, жыхары якога святкуюць традыцыйнае свята пачатку ворыва. Сяляне даюць адпор прышэльцам. Жонка селяніна Булата гіне, а сына Асфана вязуць у невядомым кірунку.
Праз 15 гадоў Булат, адважны абаронца беднякоў, набывае шырокую вядомасць. Ва ўсім яму дапамагае сын Асма, родны брат Асфана. Іншы сын Асфан, выхаваны набліжанымі князя Рыгора Пацёмкіна, становіцца прапаршчыкам і накіроўваецца на чале карнага атрада на ўціхамірванне паўстаўшых сялян роднага сяла.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Васіль Яраслаўцаў | Булат Батыр |
Ада Войцік | Асма |
Іван Клюквін | Асфан |
Сяргей Барысаў | Пугачоў |
Мікалай Вітаўтаў | Дзяржавін |
Эдуард Кульганек | Пацёмкін |
Навум Рагожын | фон Каніц |
Галіна Краўчанка | Алена фон Брандт |
Іван Арканаў | Сулейман Мурза |
Аляксандр Жукаў | Цімур |
Барыс Юрцаў | Мурат |
Мсціслаў Кацельнікаў | , пасол Пугачова | Белабародаў
Таццяна Барышава | геній перамогі |
Іван Кедраў | эпізод |
Каюм Пазнякоў | уцякач |
Леў Іваноў | Каюм |
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з нямногіх фільмаў, знятых пра татараў. Вядома, што пасля прэм’еры ў Германіі нейкі белаэмігрант Антонаў-Іваноў паспрабаваў спаліць копію фільма ў кінатэатры «Канкордыя» ў знак пратэсту супраць «бальшавіцкай прапаганды».
Фільм атрымаў станоўчы водгук ад The New York Times, у якім утрымлівалася пахвала за аўтэнтычную атмасферу, дэкарацыі і здымкі.
Над фільмам працавалі
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр — Юрый Тарыч
- сцэнарыст — Натан Абрамавіч Зархі, Юрый Тарыч, А. Шакіраў
- аператар — Рыгор Гібер , Мікалай Сакалоў, Уладзімір Саладоўнікаў
- мастак — Аляксей Уткін
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Булат-Батыр на сайце «Internet Movie Database» (англ.)