Бюлетэнь ЦК КПЗБ
Выгляд
«Бюлетэнь ЦК КПЗБ» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Рэдактар | Анатоль Адамавіч Альшэўскі і Леапольд Іванавіч Родзевіч |
Заснавана | 20 студзеня 1927 |
Спыненне публікацый | 1936 |
Палітычная прыналежнасць | Камуністычная партыя Заходняй Беларусі |
Мова | беларуская, руская, ідыш і польская |
Галоўны офіс |
«Бюлетэнь ЦК КПЗБ» — нелегальная камуністычная газета, орган ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі для ўнутрыпартыйнай інфармацыі. Выдавалася з 20 студзеня 1927 да 1936 у Вільні на беларускай, рускай, яўрэйскай і польскай мовах звычайна 1 раз у месяц. Тыраж да 5 тыс. экз.
Друкавала найбольш важныя пастановы і рашэнні ЦК КПЗБ, інструктыўныя матэрыялы па пытаннях агітацыі, прапаганды і партыйнага будаўніцтва, тэзісы для дакладаў на сходах партыйных ячэек, асвятляла дзейнасць ЦК, яго аддзелаў і мясцовых партыйных арганізацый. Рэдагавалі газету члены Бюро ЦК КПЗБ А. А. Альшэўскі, Л. І. Родзевіч і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хаўратовіч, І. П. «Бюлетэнь ЦК КПЗБ» / І. П. Хаўратовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 154. — ISBN 5-85700-142-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бюлетэнь ЦК КПЗБ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Катэгорыі:
- Газеты паводле алфавіта
- Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1927 годзе
- Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1936 годзе
- Газеты Заходняй Беларусі
- Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
- Газеты Вільнюса на беларускай мове
- Газеты на рускай мове
- Газеты на польскай мове
- Газеты на ідыш
- 1927 год у Вільнюсе
- 1936 год у Вільнюсе