Перайсці да зместу

Бяссківічныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяссківічныя

Мінога рачная (Lampetra fluviatilis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agnatha


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  914178
EOL  55867450
FW  91606

Бяссківічныя, агнаты (Agnatha) — надклас ніжэйшых пазваночных жывёл.

Вядома шэраг вымерлых класаў. Сучасныя кругларотыя ўключаюць міног і міксінаў. Пашыраны ў абодвух паўшар'ях, у марскіх і прэсных водах, на Беларусі вядомы 3 віды міног.

Старажытныя прымітыўныя рыбападобныя жывёлы без сківіц і парных канечнасцей, з хордай. Даўжыня ад некалькіх сантыметраў (верацёнападобныя жывёлы) да 1 м (пляскатыя донныя формы). Унутраны шкілет храстковы (у вымерлых быў вонкавы касцявы шкілет). Шчэлепы ў выглядзе мяшкоў з пялёсткамі энтадэрмальнага паходжання. Ноздравая адтуліна ў большасці няпарная. Паўкружных каналаў 1 ці 2. Рот круглы, сысучага тыпу.

Корм лічынак — раслінныя рэшткі, водарасці; дарослыя паядаюць мяса і кроў рыб ці зусім не кормяцца. Выкапнёвыя бяссківічныя ўсмоктвалі разам з глеем і пяском дробныя арганізмы.

Рэшткі бяссківічных вядомы з кембрыю. Росквіт наступіў у познім сілуры і раннім дэвоне. Іх рэшткі з'яўляюцца вызначальнымі выкапнямі пры вывучэнні адкладаў.

Выдзяляюцца наступныя класы: