Перайсці да зместу

Бітва пад Венай (1683)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Венай
Дата 12 верасня 1683
Месца Вена
Вынік Перамога еўрапейскай кааліцыі
Праціўнікі
Асманская імперыя
Крымскае ханства
Трансільванія
Валахія
Малдова
Аўстрыя
Рэч Паспалітая
Баварыя
Швабія
Франконія
Саксонія
Камандуючыя
Кара Мустафа Ян III Сабескі
Сілы бакоў
138.000 чалавек 70.000 чалавек
Страты
15.000 чалавек 4.000 чалавек
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пад Венай — бітва адбылася 12 верасня 1683 каля горада Вены, паміж войскам польска-аўстрыйска-нямецкім (Святая Ліга), пад камандаваннем Яна III Сабескага, і войскам Асманскай імперыі, пад камандаваннем візіра Кары Мустафы. Скончылася паражэннем Турцыі, якая не аправілася пасля ўдару, і ўжо не ўяўляла пагрозу хрысціянскай Еўропе.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Асманская імперыя заўсёды была моцнай ваеннай дзяржавай, якая бачыла сэнс існавання ў заваёўваннях іншых тэрыторый. На працягу стагоддзяў розныя краі свету былі заваяваныя і падпарадкаваныя турэцкім султанатам. Да сярэдзіны XVII стагоддзя туркі заваявалі паўднёва-ўсходнюю Еўропу, балканскія, венгерскія, румынскія княствы. У доўгай вайне 1645—1669 зламалі супраціўленне Венецыі і захапілі Крыт. У той жа час, заваявалі частку Венгрыі, перамогшы Аўстрыю ў 1662—1664. У 1658—1666 пала Трансільванія. У 1672 напалі на Рэч Паспалітую, захапілі Камянец-Падольскі і Падолле. У той жа час Турцыя прызнала суверэнітэт гетманскай Украіны, зрабіўшы яе сваім васалам. За ўкраінскія землі пачалася руска-турэцкая вайна, якая працягвалася ў перыяд 1677—1681 гг. У 1678 г. туркі захапілі Чыгірын, а ў 1681 г. падпісалі Пагадненне аб міры.

У 1682 г. у прыналежнай да Аўстрыі частцы Венгрыі (сучаснай Славакіі) выбухнула антыгабсбургскае паўстанне. Туркі, якія ўжо захапілі частку Венгрыі, спрабавалі выкарыстаць паўстанне ў наступным заваёўванні Аўстра-Венгрыі. Яны падтрымалі кіраўніка паўстання і такім чынам 6 жніўня 1682 аб'явілі вайну Аўстрыі. Аўстрыйцы пачалі інтэнсіўна рыхтавацца да вайны, складалі саюзы з іншымі дзяржавамі Еўропы, што і згуляла вырашальную ролю ў ходзе вайны. У гэтым жа годзе Леапольд I склаў саюз з Рэччу Паспалітай.

У пачатку 1683 г. турэцкія войскі прыбылі ў Бялград, а затым пайшлі на Вену. 7 ліпеня 40 000 татараў сталі лагерам у 40 км да ўсходу ад аўстрыйскай сталіцы. Пасля першых сутычак Леапольд I адступіў у Лінц з 80 000 уцекачоў. У знак падтрымкі кароль Рэчы Паспалітай улетку 1683 г. прыбыў у Вену, дэманструючы тым самым гатоўнасць выканаць свае абавязкі.

Асноўная ўдарная моц турак прыбыла пад Вену 14 ліпеня. У той час у горадзе знаходзілася 11 000 салдат і 5 000 апалчэнцаў. На баку абаронцаў былі вельмі моцныя гарадскія ўмацаванні, з-за чаго туркі не адважыліся штурмаваць горад, каб не панесці велізарных чалавечых ахвяр. Горад быў абложаны з усіх старон, абаронцы апынуліся ў цяжкім становішчы.

У пачатку верасня польска-літоўскае войска перайшло Дунай і злучылася з астатнімі сіламі Святой Лігі, дзеянні якой благаславіў Папа Інакенцій XI. У той час 5 000 турэцкіх сапёраў падарвалі значныя ўчасткі гарадскіх сцен, у выніку ўтварыліся прамежкі шырынёй у некалькі метраў. Аўстрыйцы жа спрабавалі рыць свае тунэлі, дзеля перашкоды турэцкім сапёрам. Але 8 верасня туркі занялі Бургскі равелін і Нізавую сцяну. Саюзнае войска, з-за хуткай сабранасці і арганізованасці ўжо праз 3 дні здолела падысці да Вены. Раніцаю 12 верасня саюзнікі былі гатовы да бітвы.

Бітва пачалася 12 верасня. У 4 гадзіны раніцы туркі першымі атакавалі саюзнікаў, каб перашкодзіць ім як след размеркаваць свае сілы. Аўстрыйцы контратакавалі з левага фланга, у той час як немцы атакавалі цэнтр турак.

Тады Кара Мустафа ў сваю чаргу контратакаваў, а частка элітных янычарскіх падпадзяленняў пакінуў для штурму горада. Турэцкія сапёры пракапалі тунэль для поўнамаштабнага падрыву сцен, а пакуль яны ліхаманкава засыпалі яго, для ўзмацнення выбуху, аўстрыйцы паспелі пракапаць сустрэчны тунэль і своечасова нейтралізаваць міну.

Польска-літоўская кавалерыя вырабіла магутны ўдар па правым флангу турак. Апошнія жа зрабілі асноўную стаўку не на разгром саюзных войскаў, а на тэрміновы захоп горада.

Пасля 12 гадзін бітвы польска-літоўскае войска працягвала трывала трымацца на правым флангу турак. Прыкладна ў 17 гадзін вечара, да гэтага не ўдзельнічаўшая ў бітве, падзеленая на чатыры часткі кавалерыя пайшла ў напад. 20 000 кавалерыстаў пад асабістым камандаваннем Яна Сабескага спусціліся з пагоркаў і прарвалі шэрагі турак, і без таго моцна стаміўшыхся пасля цэлага дня бітвы на два фронты. Хрысціянскія вершнікі ўдарылі па турэцкаму лагеру, у той жа час гарнізон Вены выбег з горада і далучыўся да бітвы.

Асманскія войскі былі не толькі фізічна выматаныя, але і псіхалагічна падаўленыя. Атака кавалерыі прымусіла іх адступіць на поўдзень і на ўсход. Менш чым праз тры гадзіны пасля нападу сваёй кавалерыі хрысціяне атрымалі поўную перамогу.

Пасля бітвы еўрапейскія войскі распачалі рух на ўсход — у Венгрыю. Габсбургі выкарысталі шанц адняць Венгрыю і Трансільванію ў Асманскай імперыі, што было рэалізавана за наступныя 16 гадоў.

Вайна была скончана Карлавіцкім мірам у 1699 годзе. Па ім турэцкі султан аддаваў аўстрыйскім Габсбургам Венгрыю і Трансільванію, Венецыя замацавала за сабой Марэю і Далмацыю, Польшча вярнула сабе страчаныя раней землі на Падоллі і Правабярэжнай Украіне.

Такім чынам, галоўную ролю ў Цэнтральнай Еўропе на больш чым 200 гадоў занялі Габсбургі.

З Венскай бітвы распачаўся марудны заняпад турэцкай магутнасці ў Еўропе.



  • Jan Wimmer, Wiedeń 1683. Dzieje kampanii i bitwy, Wojskowy Instytut Historyczny, Warszawa 1983 (monografia)
  • Zbigniew Wójcik, Historia Powszechna XVI—XVII wieku, PWN, Warszawa 1991, ISBN 83-01-08912-1|Від=Б}}