Бішава
Бішава | |
---|---|
харв. Biševo | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 239 м |
Насельніцтва | 15 чал. (2011) |
Шчыльнасць насельніцтва | 2,59 чал./км² |
Размяшчэнне | |
42°58′ пн. ш. 16°00′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бішава (харв.: Biševo) — невялікі востраў у Адрыятычным моры, у паўднёвай частцы Харватыі. Знакаміты сваімі пячорамі. Плошча - 5,8 км². Насельніцтва (2011 г.) - 15 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Бішава месціцца ва ўсходняй частцы Адрыятычнага мора ў 4,25 км на паўднёвы захад ад вострава Віс, у 313,5 км на поўдзень ад Заграба, сталіцы Харватыі. Складзены пераважна вапнякамі, даволі гарысты. На паўднёвым усходзе ўзнімаецца масіў з найвышэйшым пунктам — гарой Стражэніца (239 м). На востраве маецца 25 пячор. Найбольш вядомая — Блакітная пячора.
Для Бішава характэрны так званы міжземнаморскі тып клімата з мяккім сонечным надвор'ем. Улетку сярэдняя тэмпература трымаецца каля 24°C, узімку — каля 6°C.
Схілы гор пакрыты ксерафітнай расліннасцю. Наземная фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, грызунамі, казуркамі, яшчаркамі. На захад ад вострава знаходзіцца важны раён здабычы тунца і крабаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што востраў Бішава быў населены ўжо ў антычнасці. Аднак у пісьмовых крыніцах вядомы з XI стагоддзя, калі на ім быў пабудаваны бенедыкцінскі кляштар. У XVI стагоддзі кляштар быў перанесены на суседні востраў Віс, хаця Бішава працягваў належыць бенедыкцінцам. Традыцыйнымі заняткамі мясцовага насельніцтва здаўна былі вырошчванне маслін і вінаграду, а таксама рыбалоўства. У нашы дні развіваецца турызм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- bisevo.info Архівавана 4 кастрычніка 2016.