Перайсці да зместу

ВЭС БНГА ЭкаДом

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВЭС БНГА ЭкаДом
ВЭС БНГА «ЭкаДом».
Краіна
Другая ВЭУ (Repower, 600 кВт) у складзе ВЭС БНГА «ЭкаДом».

ВЭС БНГА «ЭкаДом»ветраная электрастанцыя ў в. Занарач, пабудавана германскім дабрачынным грамадскім аб'яднанем «Дамы замест Чарнобыля», пры навуковай падтрымцы Беларускага аддзялення Міжнароднай акадэмі экалогіі (БО МАЭ), для забеспячэння электрычнасцю паселішча (пас. Дружны) перасяленцаў з зоны адсялення. Складаецца з двух ВЭУ. Першая — ветравая турбіна Nordex-29 вызначанай магутнасцю 250 кВт на 50-метровай вежы (уведзена ў эксплутацыю ў 2001). Другая — ветравая турбіна Repower, вытворчасці Jacobs, вызначанай магутнасцю 600 кВт на 60-метровай цэльнаметалічнай апоры (уведзена ў эксплутацыю ў маі 2002, трэрмін акупнасці 7-8 гадоў).

Пры будаўніцтве першай, а таксама другой, ВЭУ не былі ўлічаны ўсе неабходныя для іх эксплуатацыі параметры[1], але і пры гэтым у 2003 турбіна Repower (в.м. 600 кВт) выпрацавала >1 млн кВт*гадзін электраэнергіі, што больш чым выпрацоўваюць аналагічныя ВЭУ у Германіі (каля Берліна і Дрездена).

Зноскі

  1. Гэта быў першы ў Беларусі вопыт будаўніцтва прамысловай ВЭС.