Энергетыка Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларусь не валодае значнымі ўласнымі паліўна-энергетычнымі рэсурсамі (ПЭР). За кошт уласных ПЭР пакрываецца толькі 15 % патрэб краіны (2007), астатнія 85 % імпартуюцца — у асноўным з Расіі. Характэрна высокая канцэнтрацыя выпрацоўкі электраэнергіі: на 11 найбольш буйных электрастанцыях цяпер выпрацоўваецца 95 % агульнага аб’ёму электраэнергіі. Агульная магутнасць электрастанцый складае каля 10 ГВт, больш за 97 % электраэнергіі выпрацоўваецца на ЦЭС. [1]. У 2017 з 34,5 млрд квт*гадз выпрацаванай электрычнасці 405 млн.квт*гадз было атрымана на ГЭС, 97 — на ветравых, 89 — на сонечных устаноўках.[2] На канец 2019 запланавана адкрыццё першага блока Беларускай АЭС.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Электраэнергетыка Беларусі адлічвае сваё існаванне з 1889 г., калі была адкрыта невялікая (1,2 тыс. кВт) электрастанцыя ў Добрушы на мясцовай папяровай фабрыцы, катлы якой працавалі на вугалі і дровах. Агульная магутнасць усіх электрастанцый Беларусі ў 1913 г. склала толькі 5,3 тыс. кВт, што дазваляла атрымліваць 3 млн кВт*г электраэнергіі. Гэтай колькасці энергіі ледзь хапала на асвятленне цэнтральных вуліц буйных па тым часе гарадоў і працу некалькіх невялікіх кінатэатраў. У прамысловасці электрычнасць амаль не выкарыстоўвалася.

Арэхаўск. Беларуская ДРЭС

У адпаведнасці з планам ГОЭЛРО ў першую чаргу аднавілі сваю працу электрастанцыі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску. Самымі буйнымі электрастанцыямі (у 1920-х гг.) былі Мінская (3 тыс. кВт) і Добрушская (1,6 тыс. кВт). У 1927 г. на Асінаўскіх балотах каля Оршы пачалося будаўніцтва Беларускай ДРЭС — першай буйной электрастанцыі ў Беларусі, якая ў 1940 г. дасягнула сваёй праектнай магутнасці — 34 тыс. кВт. Ад гэтай станцыі па лініях электраперадач атрымалі танную і ўстойлівую энергію такія гарады, як Віцебск, Магілёў, Орша, Шклоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны электраэнергетыка Беларусі была зноў амаль цалкам знішчана.

Асноўныя магутнасці сучаснай беларускай энергетыкі былі створаны ў 1960-х — 1970-х гг. Тады ж была завершана электрыфікацыя сельскай мясцовасці. У 1980-я пад Мінскам пачалося будаўніцтва АЭС, але пася Чарнобыльскай катастрофы яна была дабудавана як ЦЭС. Другая хваля інтарэса да энергіі атама ўзнікла ў сярэдзіне 2000-х і вылілася ў будаўніцтва Беларускай АЭС у горадзе Астравец. У 2010-х былі пабудаваны найбуйнейшыя беларускія ГЭС: Гродзенская (2012), Віцебская (2016) і Полацкая (2017). На гэтае ж дзесяцігоддзе прыпаде пачатак адносна хуткага развіцця альтарнатыўнай энергетыкі — сонечнай і ветравой.

У наш час агульная магутнасць электрастанцый Беларусі складае больш за 8 млн кВт, а вытворчасць электраэнергіі — 34,5 млрд кВт*г. На долю Віцебскай вобласці і г. Мінска прыходзіцца амаль 2/3 усёй электраэнергіі, якая выпрацоўваецца ў краіне.

Цеплаэнергетыка[правіць | правіць зыходнік]

Мінская ЦЭЦ-2 на вуліцы Аранская

У Беларусі электраэнергетыка складаецца практычна з электрастанцый аднаго тыпу — цеплавых. Гэта дзяржаўныя раённыя электрастанцыі (ДРЭС) і цеплаэлектрацэнтралі (ЦЭЦ). ДРЭС выпрацоўваюць толькі электрычную энергію, ЦЭЦ — электрычную і цеплавую. Амаль палова вытворчасці электраэнергіі прыходзіцца на ЦЭЦ. Да 70-х гг. ХХ ст. галоўнымі відамі паліва на электрастанцыях Беларусі былі торф і вугаль, у наш час практычна ўсе вялікія цеплавыя электрастанцыі ў якасці паліва выкарыстоўваюць прыродны газ. Ўвод БелАЭС дазволіць зэканоміць каля 5 млрд куб.м прыроднага газу, адпаведна, знізіць долю выкаплёвага паліва ў вытворчасці электраэнергіі з 95 % да 60 %[3].

Для забеспячэння патрэб насельніцтва ў малых гарадах і пасёлках створаны мініЦЭС, на якіх усё больш ужываным становіцца раззнастайнае мясцовае паліва (біягаз, пілавінне), доля якога ўжо нанова дасягнула 30 %. Доля торфу ў энергабалансе Беларусі ўпала на парадак і ў цяперашні час складае каля 2-3 %, а ў мясцовых відах паліва — каля 15 %[4]. Тарфяное паліва выкарыстоўваюць Жодзінская ЦЭЦ, Пружанская міні-ЦЭЦ, Бабруйская ЦЭЦ-1.

Самая буйная электрастанцыя Беларусі — Лукомская ДРЭС (г. Новалукомль), 2890 МВт.[5]. Яна забяспечвае 60 % выпрацоўкі электраэнергіі ў летні перыяд і 40 % у зімовы. Другая па велічыні ДРЭС — Бярозаўская ў Белаазёрску, 950 МВт. Ужо 90 гадоў працягвае сваю нястомную працу Беларуская ДРЭС ў пасёлку Арэхаўск — першынец вялікай савецкай энергетыкі; з 1986 яна працуе на мазуце, з 1999 — на прыродным газе. Сярод цеплаэлектрацэнтралей найбольшую магутнасць маюць Мінская ЦЭЦ-4 і Наваполацкая ЦЭЦ (1035 і 505 МВт адпаведна).

Гідраэнегетыка[правіць | правіць зыходнік]

У рэспубліцы маюцца і гідраўлічныя электрастанцыі (ГЭС). Акрамя цеплавых электрастанцый, у Беларусі дзейнічаюць звыш 30 невялікіх гідраэлектрастанцый. Найбольшыя з іх — Віцебская ГЭС (40 МВт) і Полацкая ГЭС (22 МВт), што сталі першынцамі ў каскадзе на Заходняй Дзвіне. Гродзенская ГЭС (17 МВт) на р. Нёман, Асіповіцкая (2,2 МВт) на р. Свіслач і Чыгірынская (1,5 МВт) на р. Друць. Да 2020 г. плануецца давесці сумарную магутнасць гідраэлектрастанцый да 200 МВт. Раўнінны характар тэрыторыі і спакойны характар плыні рэк у шырокіх далінах (за выключэннем Заходняй Дзвіны і яе прытокаў) — чыннікі, што абумовілі слабы гідрапатэнцыял Беларусі.

Атамная энергетыка[правіць | правіць зыходнік]

Будуецца Беларуская АЭС пад горадам Астравец непадалёк ад мяжы з Літвой. АЭС будзе мець два рэактары агульнай магутнасцю 2300 МВт. Запуск першага энергаблока БелАЭС запланаваны на канец ліпеня 2019 года, вывад блока на праектную магутнасць 1200 МВт адбудзецца ў снежні таго ж года.[6] З пускам АЭС Беларусь павінна ператварыцца ў нета-экспарцёра электраэнергіі.[7] Ўвод БелАЭС дазволіць зэканоміць каля 5 млрд куб.м прыроднага газу, адпаведна, знізіць долю выкаплёвага паліва ў вытворчасці электраэнергіі з 95 % да 60 %[8].

Альтэрнатыўная энергетыка[правіць | правіць зыходнік]

Вядзецца работа, накіраваная на выкарыстанне нетрадыцыйных (альтэрнатыўных) крыніц электрычнасці. Першыя з іх — энергія ветру і сонца. Асабліва інтэнсіўнае развіццё альтэрнатыўнай энегетыкі пачалося ў другой палове 2010-х. Да 2016 рэй вяла ветравая энергетыка, у 2016 ініцыятыву перахапіла сонечная.

Ветравая[правіць | правіць зыходнік]

У краіне ўжо вызначаны 1640 пунктаў, дзе можна паставіць ветраэнергетычныя ўстаноўкі, хаця хуткасць ветру над тэрыторыяй Беларусі складае ў сярэднім не больш за 3,5—5 м/с, а для эканамічнай выгады ветракоў яна павінна дасягаць 7—12 м/с. Найлепшыя для ветраэнергетыкі ўмовы назіраюцца на ўзвышшах: Наваградскім, Ашмянскім, Мінскім, Аршанскім.

Да 2010-х адзінкавыя ўстаноўкі ўжо дзейнічалі у Мінскай і Гродзенскай абласцях. На 2017 год найбуйнейшым ветраэнергетычным аб'ектам з'яўляецца Наваградскі ветрапарк, што належыць філіялу РУП «Гроднаэнерга» Лідскія энергетычныя сеткі. Першая ветраўстаноўка з'явілася тут каля вёскі Грабнікі ў 2011 годзе. Вятрак паказаў добрыя вынікі. У 2016 годзе непадалёк завяршылі ўстаноўку адразу 5 падобных установак кітайскай кампаніі «HEAG». Стварэнне ветрапарка абышлося дзяржаве ў 13 мільёнаў даляраў. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі складае каля 22 млн квт*гадз. Такі аб'ём згенераванай энергіі дазваляе зэканоміць 4,5 млн кубічных метраў газу ў год (700 000-800 000 даляраў). Станцыю абслугоўваюць 10 сертыфікаваных супрацоўнікаў «Гроднаэнерга». [9]

Паводле прагнозаў, да 2020 года энергетычная магутнасць ветраўстановак складзе 289 МВт з выпрацоўкай да 500 млн кВт*г[10]. Да 2030-га — меркавана 500 МВт.[11]

Сонечная[правіць | правіць зыходнік]

Другая крыніца нетрадыцыйнай энергіі — сонечная энергія. Аднак для Беларусі яна будзе абыходзіцца значна даражэй, чым гідраўлічная. Сёння сонечная энергетыка стаіць на роўных з ветравой — на кожны від прыходзіцца каля 0,3 % агульнай выпрацоўкі электраэнергіі, што з'яўляецца мізэрнымі лічбамі, асабліва на фоне еўрапейскіх краін. Тым не менш, у 2014-2017 гадах аб'ёмы атрыманай за кошт сонца электраэнергіі ўзраслі ў 45 разоў — з 2 да амаль 90 млн кВт*гадз.[12] Згодна з дзяржаўнай праграмай «Энергазберажэнне», да 2020 года ў краіне плануецца будаўніцтва не менш за 250 МВт сонечных электрастанцый. Мякруючы па ўсім, гэта праграма будзе нават перавыканана.

На люты 2019 года найбуйнейшымі аб'ектамі сонечнай энергетыкі Беларусі з'яўляюцца (у храналагічным парадку, які пакуль што супадае з парадкам узрастання магутнасці):

  • Мядзелская ферма (у 500 м ад трасы ВільнюсПолацк, 5,7 МВт).
  • Брагінская ферма (Солар ІІ); пабудаваная ў 2016 кампаніяй «Вэлком» (18,5 МВт), кошт праекта — 24 млн еўра[13]
  • Рэчыцкая ферма; магутнасць 55 МВт, плошча 115 га, 218 тыс.сонечных панэляў; замоўцам з'яўляецца кампанія «Беларуснафта», адкрытая ў 2017 годзе.[14] Дала раёну 60 працоўных месцаў.

У 2019 чакаецца адкрыццё найбуйнейшай сонечнай фермы ад кампаніі «Солар Лэнд» плошчай 220 га магутнасцю 109 мВт у Чэрыкаўскім раёне.[15] Такім чынам, відавочна размяшчэнне фермаў на паўднёвым усходзе краіны, дзе найбольшая колькасць сонечных дзён.

Біягазавая энергетыка[правіць | правіць зыходнік]

У Мінскай вобласці ўжо працуюць біяэнергетычныя ўстаноўкі ў Снове (2 МВт) і Лані (1,2 МВт), а ў Гомельскай вобласці — Хойніцкая ЦЭЦ (0,5 МВт) на рапсавым масле.

Біягазавая энергетыка ў Беларусі пачыналася з эсперыментальных комплексаў: БГЭК тыпу КОБАС-1 (1992, Камянецкі раён), БГЭК у Кобрынскім раёне і БГЭК у Бялыніцкім раёне.

У сярэдзіне 2000-х гадоў былі ўведзены ў эксплуатацыю біягазавыя энергетычныя комплексы:

  • БГЭК ААТ «Гомельская птушкафабрыка» вызначанай магутнасцю 330 кВт.
  • БГЭК РСУП "Племптушказавод «Беларускі» ў Мінскім раёне каля Заслаўя, вызначанай магутнасцю 340 кВт.
  • БГЭК РУСП "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні» ў Брэсцкім раёне (20 км ад Брэста), вызначанай магутнасцю 500 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 3,7 млн кВт*г, цеплавай энергіі — 4,8 кВт*г штогод, што складае ~25 % патрэбы ў энергарэсурсах РУСП "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні». Кошт БГЭК склаў 6,7 млрд руб. (12.2007). Пляцоўка БГЭК размешчана каля буйнейшага жывёлагадоўчага комплексу (70 тыс. галоў свінняў) Брэсцкай вобласці. Складаецца з трох метатанкаў.

Тады ж былі запланаваныя наступныя комплексы:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/bo.html
  2. Промышленность Республики Беларусь. Статистический сборник. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 146.
  3. http://belaes.by/ru/novosti/item/2232-belarus-s-vvodom-aes-snizit-dolyu-gaza-v-proizvodstve-elektroenergii-do-60.html
  4. https://www.belta.by/onlineconference/view/o-razvitii-torfjanoj-promyshlennosti-v-belarusi-674/
  5. http://www.vitebsk.energo.by/
  6. https://www.interfax.by/news/belarus/1245615
  7. http://belaes.by/ru/novosti/item/2114-vvod-belaes-obespechit-belarusi-moshchnyj-eksportnyj-potentsial-minenergo.html
  8. http://belaes.by/ru/novosti/item/2232-belarus-s-vvodom-aes-snizit-dolyu-gaza-v-proizvodstve-elektroenergii-do-60.html
  9. http://greenbelarus.info/vetroenergetika-v-belarusi-potencial-vysok-barery-tozhe
  10. Стратегии развития… 2011—2015 годы.
  11. http://www.belmarket.by/belarus-raspolagaet-odnim-iz-luchshih-resursov-v-evrope-dlya-razvitiya-vetroenergetiki
  12. http://greenbelarus.info/articles/11-06-2018/kak-v-belarusi-razvivaetsya-solnechnaya-energetika
  13. https://42.tut.by/508778
  14. http://dneprovec.by/industry/2017/10/15/17360
  15. https://www.sb.by/articles/krupneyshaya-v-belarusi-solnechnaya-elektrostantsiya-poyavitsya-v-cherikovskom-rayone-v-2019-godu.html
  16. 16,0 16,1 16,2 16,3 16,4 16,5 16,6 16,7 16,8 16,9 Пастанаўленне СМ РБ 31.8.2007 № 1122 «Аб мерапрыемствах па реалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.6.2007 № 3»
  17. Пералік праектаў, планаваных да рэалізацыі ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады: Мінсельгасхарч // Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.3.2007 № 136.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія Беларусі: вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / М. М. Брылеўскі, Г. С. Смалякоў; пер. з рус. мовы Н. М. Брылеўскай, В. Л. Смаляковай. — 3-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2012. — 303 с.: іл. ISBN 978-985-03-1787-2
  • Стратегии развития энергетического потенциала Республики Беларусь на 2011—2015 годы.
  • Авимова К. Энергия с фермы // Белорусский Рынок № 9(744), 5-12 марта 2007


Ветраныя электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь
Прамысловыя
ВЭС СВК "Свіцязянка-2003"ВЭС БНГА "ЭкаДом"ВЭС СП "БелТрансОйл"
Эксперыментальныя
Янковіцкая ВЭС (100 кВт (факт. 16 кВт); не захавалася) • ВЭС ААТ "Аэрола-Энерга" (Дзяржынскі р-н)
Планаваныя да будаўніцтва
Магілёвецкая ВЭС (1 МВт) • Галоўчыцкая ВЭС1,5 МВт, 2008 (Плануецца РУП "Гроднаэнерга" на Навагрудскім узвышшы) • Богушская ВЭС • Жытрапольская ВЭС • Дзебеская ВЭС
Глядзіце таксама
Асноўны артыкул: Ветраэнергетыка Беларусі • • таксама: Энергія ветруАднаўляемыя энергарэсурсыАльтэрнатыўная энергетыка ў БеларусіЭнергетыка Беларусі