Ветравая энергетыка Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ветрагенератар каля в. Грабнікі (Навагрудскі раён)

Ветраэнергетыка Беларусі — галіна альтэрнатыўнай энергетыкі Беларусі. На пачатак 2019 года давала каля 0,3 % агульнай электрычнай вытворчасці. Разам з сонечнай энергетыкай з'яўляецца найважнейшай часткай нетрадыцыйнай энергетыкі Беларусі. Найбольшая ветравая ферма (люты 2019) працуе ў Наваградскім раёне каля вёскі Грабнікі. Да 2020 г. прадугледжана стварэнне да 300 МВт магутнасцяў на ветраэнергаўстаноўках з выпрацоўкай да 500 млн кВт*г[1]

Прыродныя перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У краіне ўжо вызначаны 1640 пунктаў, дзе можна паставіць ветраэнергетычныя ўстаноўкі, хаця хуткасць ветру над тэрыторыяй Беларусі складае ў сярэднім не больш за 3,5—5 м/с, а для эканамічнай выгады ветракоў яна павінна дасягаць 7—12 м/с. Найлепшыя для ветраэнергетыкі ўмовы назіраюцца на ўзвышшах: Наваградскім, Ашмянскім, Мінскім, Аршанскім.

Галоўныя прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Да 2010-х адзінкавыя ўстаноўкі ўжо дзейнічалі у Мінскай і Гродзенскай абласцях. На 2017 год найбуйнейшым ветраэнергетычным аб'ектам з'яўляецца Наваградскі ветрапарк, што належыць філіялу РУП «Гроднаэнерга» Лідскія энергетычныя сеткі. Першая ветраўстаноўка з'явілася тут каля вёскі Грабнікі (Навагрудскі раён) у 2011 годзе. Вятрак паказаў добрыя вынікі. У 2016 годзе непадалёк усталявалі адразу 5 падобных установак кітайскай кампаніі «HEAG». Стварэнне ветрапарка абышлося дзяржаве ў 13 мільёнаў даляраў. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі складае каля 22 млн квт*гадз. Такі аб'ём згенераванай энергіі дазваляе зэканоміць 4,5 млн кубічных метраў газу ў год (700 000-800 000 даляраў). Станцыю абслугоўваюць 10 сертыфікаваных супрацоўнікаў «Гроднаэнерга»[2].

Паводле прагнозаў, да 2020 года энергетычная магутнасць ветраўстановак складзе 289 МВт. Да 2030-га — меркавана 500 МВт.[3]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Ветраныя электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь
Прамысловыя
ВЭС СВК "Свіцязянка-2003"ВЭС БНГА "ЭкаДом"ВЭС СП "БелТрансОйл"
Эксперыментальныя
Янковіцкая ВЭС (100 кВт (факт. 16 кВт); не захавалася) • ВЭС ААТ "Аэрола-Энерга" (Дзяржынскі р-н)
Планаваныя да будаўніцтва
Магілёвецкая ВЭС (1 МВт) • Галоўчыцкая ВЭС1,5 МВт, 2008 (Плануецца РУП "Гроднаэнерга" на Навагрудскім узвышшы) • Богушская ВЭС • Жытрапольская ВЭС • Дзебеская ВЭС
Глядзіце таксама
Асноўны артыкул: Ветраэнергетыка Беларусі • • таксама: Энергія ветруАднаўляемыя энергарэсурсыАльтэрнатыўная энергетыка ў БеларусіЭнергетыка Беларусі