Цела пляскатае, даўжыня 0,8—10 мм, крылы адсутнічаюць, пакровы шчыльныя. Жывуць у поўсці млекакормячых, сілкуючыся агрубелымі часткамі скуры. Некаторыя прагрызаюць скуру да крыві. Развіццё адбываецца на жывёле-гаспадары. Распаўсюджаны шырока. Некаторыя віды паразітуюць на свойскіх жывёлах — сабаках, котках, конях, буйной рагатай жывёле.