Перайсці да зместу

Валерый Паўлавіч Ярашэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Паўлавіч Ярашэўскі
Род дзейнасці дзяржаўны дзеяч
Дата нараджэння 26 жніўня 1950(1950-08-26) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі»

Вале́рый Па́ўлавіч Ярашэ́ўскі (26 жніўня 1950, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны служачы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1972), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).

У 1972—1992 гадах — інжынер, старшы інжынер, вядучы інжынер, начальнік сектара, начальнік аддзела НДІ сродкаў аўтаматызацыі.

З 1992 па 1993 гады — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай цэнтральнай мытні.

У 1993—2000 гадах працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 2000 па 2004 гады з’яўляўся начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за знешнеэканамічнай дзейнасцю Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

З 2004 года па 15 красавіка 2011 года[1] працаваў дырэктарам Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2008 года па снежань 2010 года з’яўляўся намеснікам старшыні Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму[2].

З 2011 па 2012 гады — саветнік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментары».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]