Перайсці да зместу

Вальдэмар Панса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальдэмар Панса
эст.: Voldemar Panso
Дата нараджэння 30 лістапада 1920(1920-11-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1977(1977-12-27)[2] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст СССР
IMDb ID 0659753
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальдэмар Панса (эст.: Voldemar Panso; 30 лістапада 1920, Томск — 27 снежня 1977, Талін) — эстонскі акцёр, тэатральны рэжысёр, майстар мастацкага слова (чытальнік), педагог. Народны артыст СССР (1977).

Нарадзіўся 30 лістапада 1920 года ў Томску. У 1938 годзе скончыў гімназію ў Нымэ, у 1941 — драматычную школу пры Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра), у 1955 — рэжысёрскі факультэт ГІТІСа ў Маскве (выкладчыкі А. Д. Папоў і М. В. Кнебель). У 1958—1965 гадах — аспірант ГІТІСа (з 1965 — кандыдат мастацтвазнаўства).

У 1941—1950, 1955—1958, 1964—1965 гадах — акцёр, рэжысёр, з 1970 па 1976 год — галоўны рэжысёр Эстонскага драматычнага тэатра. У 1965—1970 гадах — ініцыятар стварэння, галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра Эстоніі (цяпер — Талінскі гарадскі тэатр).

Іграў і ставіў спектаклі ў іншых тэатрах — Тэатр «Ванемуйнэ» (Тарту), Дзяржаўны рускі драматычны тэатр, Эстонскі тэатр оперы і балета (абодва — Талін), на Эстонскім тэлебачанні, Эстонскім радыё, браў удзел у эстрадных праграмах.

Здымаўся ў кіно.

Выступаў як майстар мастацкага чытання. Інсцэніраваў раманы А. Тамсаарэ «Праўда і права», «Новы сатана Пыргупых’я».

З 1957 года і да канца жыцця — заснавальнік, кіраўнік і выкладчык факультэта драмы Талінскай кансерваторыі (цяпер — драматычная школа пры Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра).

Аўтар кніг «Праца і талент у творчасці акцёра» (М., 1965), «Дзіўны чалавек» (М., 1972).

Памёр 27 снежня 1977 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.

Зноскі

  1. Пансо Вольдемар Хансович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Voldemar Panso // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.