Валянцін Сяргеевіч Кароўкін
Валянцін Сяргеевіч Кароўкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | фтызіятр |
Навуковая сфера | фтызіятрыя |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Валянцін Сяргеевіч Кароўкін (10 лістапада 1936 г., Новасібірск) — беларускі фтызіяпульманолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — вайсковец, маці-кінамеханік. Па месцы службы бацькі жыў у Сібіры, на Далёкім Усходзе (г. Уладзівасток). У 1948 г., у сувязі з цяжкай хваробай маці (рэўматызм), якая ўскладнілася сардэчнай недастатковасцю, бацька быў пераведзены для працягу службы ў Крым у г. Севастопаль. Скончыў сярэднюю школу ў 1954 г. і паступіў у Крымскі медыцынскі інстытут (г. Сімферопаль).
Пасля заканчэння інстытута і гадавой субардынатуры па фтызіятрыі быў прыняты ў аспірантуру з умовай «адпрацоўкі 2 гадоў у Казахстане». У 1960 г. накіраваны ў Паўднёва-Казахстанскую вобласць. Па вяртанні ў Крым працаваў участковым фтызіятрам у Севастопалі, вучыўся ў аспірантуры Крымскага медыцынскага інстытута на кафедры фтызіятрыі. Пасля заканчэння аспірантуры і абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў намеснікам галоўнага ўрача ў санаторыі «Далосы» (Ялта), і ў 1968 г. — галоўным урачом Крымскага Упраўлення санаторыямі Міністэрства аховы здароўя УССР.
На кафедры фтызіяпульманалогіі БелМАПА працуе са студзеня 1969 г., спачатку асістэнтам, затым дацэнтам, прафесарам, а з 1983 г. загадчыкам кафедры. Асноўны напрамак навуковых прац прысвечана вывучэнню дыягностыкі і лячэння спалучаных захворванняў на сухоты лёгкіх і цукровым дыябетам. На гэтую тэму ў 1967 г. ім абаронена кандыдацкая, у 1979 г. — доктарская дысертацыі. Аўтар манаграфіі «Туберкулёз лёгкіх ў хворых цукровым дыябетам», даведнікаў «Лячэнне хвароб бронх і лёгкіх», «Кароткі даведнік па сімптаматыцы хвароб сістэмы дыхання» (два выданні). Усяго апублікаваў звыш 230 навуковых і звыш 30 навукова-папулярных прац.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 90.