Перайсці да зместу

Валянціна Аляксандраўна Скрабатун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Аляксандраўна Скрабатун
руск.: Валентина Александровна Скрабатун
Пол жанчына[1][2]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзілася 23 ліпеня 1958(1958-07-23)[1][2] (66 гадоў)
Грамадзянства

Валянціна Аляксандраўна Скрабатун (у дзявоцтве — Дземідовіч; 23 ліпеня 1958, в. Душава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.

Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў 1990-х — 2000-х гадах. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла спартыўнае таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Нарадзілася 23 ліпеня 1958 года ў в. Душава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Вучылася ў пацейкаўскай сярэдняй школе. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, пазней трэніравалася ў мінскім фізкультурна-спартыўным таварыстве «Дынама».

У 1995 годзе чэмпіянаце свету ў Тамперэ (Фінляндыя) ў ворных васьмёрках з рулявой заняла пятае месца.

Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Марына Знак, Наталля Волчак, Наталля Стасюк, Наталля Лаўрыненка, Тамара Віктараўна Самахвалава і рулявая Яраслава Паўловіч, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

На розных этапах Кубка свету 1997 і 1998 гадоў Давыдзенка неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай, на чэмпіянаце свету ў Савоі (Францыя) прыйшла да фінішу пятай у чацвёрках і чацвёртай у васьмёрках, на чэмпіянаце свету ў Кёльне (Германія) пятай у ворных васьмёрках.

У 1996 годзе скончыла спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.