Марына Мікалаеўна Сінельшчыкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Мікалаеўна Сінельшчыкава
руск.: Марина Николаевна Синельщикова
Пол жанчына[1][2]
Імя пры нараджэнні руск.: Марина Николаевна Знак
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзілася 17 мая 1961(1961-05-17)[1][2] (62 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 180 см[1]
Вага 78 кг[1]

Марына Мікалаеўна Сінельшчыкава (у дзявоцтве — Знак; 17 мая 1961, Усходні Берлін, ГДР) — савецкая і беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце. Заслужаны майстар спорту СССР (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 17 мая 1961 года ва Усходнім Берліне. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, праходзіла падрыхтоўку ў мінскім добраахвотным спартыўным таварыстве «Дынама», трэніравалася пад кіраўніцтвам такіх спецыялістаў як У. В. Сінельшчыкаў і Л. П. Фралоў.

Першага сур’ёзнага поспеху дабілася ў 1985 годзе, калі на чэмпіянаце свету ў Хазевінкеле (Бельгія) ж заваявала золата ў праграме жаночых васьмімясцовых экіпажаў з рулявой. Праз год абараніла чэмпіёнскі тытул на чэмпіянаце свету ў англійскім Нотынгеме. У 1987 годзе зноў увайшла ў асноўны склад савецкай нацыянальнай зборнай і на сусветным першынстве ў Капенгагене заваявала бронзавую узнагароду, уступіўшы ў фінале камандам з Румыніі і ЗША.

Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года у Сеуле — у праграме ворных васьмёрак з рулявой дайшла да фінальнай стадыі, аднак у вырашальным заездзе фінішавала чацвёртай. На чэмпіянаце свету 1991 года ў Вене выйграла сярэбраны медаль у заліку васьмёрак, пазней прайшла адбор у Аб’яднаную каманду, створаную са спартсменаў былых савецкіх рэспублік для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне, крыху не дацягнуўшы да прызавых пазіцый.

Выступаючы за зборную Беларусі прыняла ўдзел яшчэ ў шматлікіх прэстыжных міжнародных рэгатах. У 1993 годзе Марына Знак на чэмпіянаце свету ў Рачыцы (Чэхія) заняла пятае месца сярод рулявых васьмёрак і сёмае сярод бязрульных чацвёрак. На чэмпіянаце свету 1994 года ў Індыянапалісе (ЗША) была пятай у васьмёрках і шостай у чацвёрках. З сусветнага першынства 1995 года ў Тамперэ (Фінляндыя) прывезла ўзнагароду бронзавай вартасці, выйграную ў бязрульных чатырохмясцовых лодках. Будучы ў ліку лідэраў беларускай нацыянальнай зборнай, прайшла адбор на Алімпіяду 1996 года ў Атланце, у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Наталля Турок, Наталля Стасюк, Тамара Давыдзенка, Валянціна Скрабатун, Наталля Лаўрыненка, Аляксандра Панькіна заваявала ў заліку васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

У 1997 і 1998 гадах Знак неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай розных этапаў Кубка свету. У 1999 годзе на сусветным першынстве ў Сент-Катарынсе (Канада) узяла золата ў бязрульных чацвёрках, абагнаўшы ў фінальным заездзе ўсіх сваіх саперніц. У 2000 годзе паўтарыла гэтае дасягненне на чэмпіянаце свету ў Заграбе (Харватыя). Акрамя таго, выступіла ў васьмёрках на Алімпійскіх гульнях 2000 года у Сіднэі, дзе спынілася за крок ад прызавога месца і стала чацвёртай (у трэці раз у сваёй кар’еры). Пасля заставалася дзейнай прафесійнай спартсменкай яшчэ на працягу некалькіх гадоў, аднак на буйныя спаборніцтвы ўжо не ездзіла, выступаючы ў другім складзе зборнай Беларусі.

Мае вышэйшую адукацыю, у 1989 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Была замужам за Уладзімірам Сінельшчыкавым (1948—2016), заслужаным трэнерам СССР і Беларусі па акадэмічным веславанні.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны майстар спорту СССР (1987)[3].

Зноскі

  1. а б в г д Maryna Sinelshchikava Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. а б Marina Znak Праверана 31 студзеня 2020.
  3. Школьников Е. А. Динамо. Энциклопедия. — 2. — Olma Media Group, 2003. — С. 124. — 477 с. — ISBN 5224043999.