Пацейкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пацейкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Капыльскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пацейкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 992
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Паце́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Пацейкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бабаўнянскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), з адміністрацыйнага падпарадкавання Капыльскага пассавета — 2 населеныя пункты (Казакоўка і Кацельнікі)[1]. 24 лютага 2017 года скасаваны вёска Пнівада і пасёлак Леванова[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1277 чалавек[3], з іх 94,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 992 чалавекі[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.