Васіль Іванавіч Загароднеў
Васіль Іванавіч Загароднеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 снежня 1919 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 ліпеня 1944 (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Васіль Іванавіч Загароднеў (29 снежня 1919, в. Лох Саратаўскага павета — 27 ліпеня 1944, в. Зачопкі Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, Польшча) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе быў прызваны у Чырвоную армію, накіраваны ў Ашхабад. У 1942 годзе скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча ў г. Арджанікідзэ (Уладзікаўказ). На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года. Прымаў удзел у баях на Паўночна-Каўказскім і 1-м Беларускім франтах, у бітве за Каўказ, вызваленні Крыма і Беларусі. Быў чатыры разы паранены.
Летам 1944 г. гвардыі капітан В. І. Загароднеў з’яўляўся камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў 62-га асобнага гвардзейскага знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі.
Васіль Загароднеў асабліва вызначыўся пры вызваленні Брэсцкай вобласці. Рота на чале з В. І. Загародневым 27 ліпеня 1944 года пераправілася цераз раку Заходні Буг, захапіла плацдарм і шашу Брэст — Варшава ў раёне вёскі Зачопкі (цяпер Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, Польшча). Адбіла чатыры контратакі фашыстаў, якія імкнуліся вырвацца з акружэння. Утрымліваючы свае пазіцыі, рота адрэзала ад танкаў пяхоту праціўніка і прыпыніла яго рух, знішчыла 2 танкі, 4 гарматы, 70 аўтамашын і больш за 40 гітлераўцаў. Калі скончыліся боепрыпасы, ранены камандзір павёў байцоў у рукапашны бой. 29 ліпеня В. І. Загароднеў загінуў у гэтым баі.
24 сакавіка 1945 года В. І. Загародневу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]В. І. Загароднеў пахаваны ў брацкай магіле воінаў і партызан у цэнтры вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. У 1945 годзе на магіле ўстаноўлены помнік.
Яго імем названы вуліцы ў Брэсце (мікрараён «Граеўка»), Саратаве, г. п. Новыя Бурасы і в. Лох. Школа ў в. Лох, дзе вучыўся герой, носіць яго імя, у 2014 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За праяўлены гераізм быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалём «За абарону Каўказа».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Загароднеў Васіль Іванавіч. З узнагароднага ліста на В. І. Загароднева // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 252—253.
- Загороднев Василий Иванович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 225—226.
- Загороднев Василий Иванович. Загороднева улица // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 213.
- Загороднев Василий Иванович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 520.
- Загороднев Василий Иванович // Навечно в сердце народном. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 157.
- Загароднеў Васіль Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 468.
- Аллея «Их именами названы улицы Бреста» : [в т. ч. В. И. Загороднев] // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 73.
- Борисовец, А. И. Братская могила советских воинов и партизан : [д. Чернавчицы] / А. И. Борисовец // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 145—146.
- Лучинский, А. А. Салют в честь героев : [об освобождении Бреста; упоминается В. И. Загороднев] / А. А. Лучинский // Буг в огне : [сборник]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 353—360.
- Крапивной, П. А. За Белоруссию родную : [об освобождении Бреста; упоминается В. И. Загороднев] / П. А. Крапивной // Буг в огне : [сборник]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 376—380.
- Пичугин, А. Урок человечности Василия Загороднева / Александр Пичугин, Валентина Заяц, Наталья Дядичкина // Заря над Бугом. Брест, 2019. 16 мая (№ 20). С. 4 ; 23 мая (№ 21). С. 4.
- Прокопчук, А. Подвиг героя бессмертен : [о подвиге Героя Советского Союза В. И. Загороднего] / Александра Прокопчук, Татьяная Кучко // Заря над Бугом. Брест, 2017. 4 мая (№ 18). С. 8.
- Сезина, Е. Стояла насмерть на шоссе рота ПТР… : [о подвиге Героя Советского Союза В. И. Загороднего] / Елена Сезина // Заря над Бугом. Брест, 2015. 7 мая (№ 19). С. 9.
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаўскім павеце
- Памерлі 29 ліпеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Бяльскім павеце
- Пахаваныя ў Брэсцкім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Асобы
- Памерлі 27 ліпеня
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
- Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
- Члены КПСС