Перайсці да зместу

Ваяводствы Польшчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта ваяводстваў

Ваяводства (польск.: województwo) — найбуйнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы. Галава ваяводства (то бок губернатар) — Маршал ваяводства. Ваявода — прадстаўнік Савета Міністраў у ваяводстве.

Ваяводскае самакіраванне вызначае палітыку рэгіёна, гэта значыць займаецца пытаннямі, якія не могуць быць вырашаныя на ўзроўні павета. Гэта, перш за ўсё: раўнамернае развіццё эканомікі (гаспадаркі), выкарыстанне новаўвядзенняў рэгіянальных рынкаў, рацыянальная адукацыйная палітыка да ўзроўню ўніверсітэта, стварэнне прываблівых умоў для інвестараў (асабліва з уступленнем у Еўрапейскі саюз).

Галоўным паказчыкам дзейнасці ваяводства з'яўляецца эфектыўнасць кіравання, найлепшае выкарыстанне рэгіянальнага патэнцыялу. Новыя ваяводствы павінны быць як мага большымі (мінімум — некалькі мільёнаў жыхароў), валодаць вялікім эканамічным і арганізацыйным матэрыялам, а таксама навуковым патэнцыялам, асабліва ў пытаннях інавацый (вышэйшыя школы і навукова-прыкладныя інстытуты), мець культурны і творчы патэнцыял.

Спіс ваяводстваў

[правіць | правіць зыходнік]
Беларуская назва Польская назва Насельніцтва Плошча км² Шчыльнасць чал/км² Цэнтр ваяводства Аўтамабільны
код
Сцяг ваяводства
Апольскае województwo opolskie 1.034.656 9.412 110 Аполе O
Вармінска-Мазурскае województwo warmińsko-mazurskie 1.426.401 24.173 59 Ольштын N
Велікапольскае województwo wielkopolskie 3.391.256 29.827 114 Познань P
Заходнепаморскае województwo zachodniopomorskie 1.692.355 22.892 74 Шчэцін Z
Куяўска-Паморскае województwo kujawsko-pomorskie 2.066.418 17.972 115 Быдгашч, Торунь C
Лодзьскае województwo łódzkie 2.551.633 18.219 140 Лодзь E
Любельскае województwo lubelskie 2.163.437 25.122 86 Люблін L
Любушскае województwo lubuskie 1.008.656 13.988 72 Гожаў Велькапольскі, Зялёна Гура F
Малапольскае województwo małopolskie 3.282.378 15.183 216 Кракаў K
Мазавецкае województwo mazowieckie 5.195.000 35.558 146 Варшава W
Ніжнесілезскае województwo dolnośląskie 2.876.832 19.947 144 Уроцлаў D
Падкарпацкае województwo podkarpackie 2.097.276 17.845 118 Жэшаў R
Падляскае województwo podlaskie 1.191.925 20.187 59 Беласток B
Паморскае województwo pomorskie 2.215.100 18.310 121 Гданьск G
Свентакшыскае województwo świętokrzyskie 1.273.625 11.710 109 Кельцы T
Сілезскае województwo śląskie 4.648.961 12.334 377 Катавіцы S

Даныя за 2008 год[1]

  1. Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2008 r. online.