Ведзьміны кругі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ведзьмін круг

Ве́дзьміны кругі́, або ведзьміны кольцы — характэрныя для некаторых шапкавых грыбоў размяшчэнні пладовых цел па перыферыі круга, абумоўленыя раўнамерным ростам грыбніцы (міцэлію) ад цэнтра да перыферыі. Могуць дасягаць у дыяметры некалькіх дзесяткаў метраў. У сярэдзіне круга пладовыя целы не развіваюцца. Часцей назіраюцца ў апенек лугавых, шампіньёнаў, маслякоў. Трапляюцца на лугах, радзей у лясах. У старажытнасці з'яўленне ведзьміны кругі прыпісвалі нячыстай сіле, чарам ведзьмаў (адсюль назва).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]