Веліжская воласць
Веліжская воласць - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ВКЛ. Вядома з канца XIV ст., суседнічала з віцебскімі і смаленскімі землямі. Паводле дагавора 1503 г. вялізныя раёны вярхоўяў Дзвіны і Дняпра разам з Веліжам адышлі да Вялікага княства Маскоўскага. Веліжскія землі сталі актыўна засяляцца ўраджэнцамі цэнтральных маскоўскіх паветаў. У выніку вайны 1512 — 1522 гг. граніца на поўдні ад Веліжа перанесена на паўднёвы захад за кошт смаленскіх зямель далучаных да Масквы. Аднак на захадзе знаходзіліся віцебскія землі, якія належалі ВКЛ. Такім чынам, памежнае становішча Веліжскай воласці захавалася. Веліжская воласць набыла ролю аднаго з галоўных апорных пунктаў і стала месцам засяроджання маскоўскіх войск, якія дзейнічалі супраць ВКЛ. У 1580 г. далучана да ВКЛ. Паводле Ям-Запольскага перамір'я 1582 воласць засталася ў складзе ВКЛ. Але расійскі бок адмовіўся перадаць ВКЛ тэрыторыю Веліжскай воласці, заяўляючы, што яна здаўна з'яўляецца таропецкай. Узнікла т.зв. «веліжская спрэчка», запланаваныя памежныя з'езды па веліжскай праблеме не адбыліся. Паводле Дэулінскага перамір'я 1618 г. граніца перанесена далёка на усход ад Веліжа. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 1667 гг. у 1655 г. захоплена расійскімі войскамі. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 г. засталася ў складзе Расіі. Вернута ў 1678 г. Паводле «Вечнага міру» 1686 г. Веліжская воласць замацавана ў складзе ВКЛ, дзе заставалася да 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цемушаў В. Варатынскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 400. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Шеламанова, Н.Б. К вопросу об изучении источников по истории внешней политики Россиии в конце XVI в. // Новое о прошлом нашей страны: [Сборник статей] Памяти академика М.Н.Тихомирова / Академия наук СССР, Отделение истории, Археографическая комиссия; [Редколлегия: В.А.Александров и другие]. – М.: Наука, 1967. – 392 с. с илл. и карт.; 1 л. портр. - С.