Веньямін Аронавіч Цукерман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веньямін Аронавіч Цукерман
Дата нараджэння 6 красавіка 1913(1913-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1993(1993-02-25) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Merited Inventor of the RSFSR

Веньямін Аронавіч Цукерман (6 красавіка 1913, Віцебск — 25 лютага 1993, Сароў) — савецкі фізік-тэарэтык, доктар тэхнічных навук, прафесар (1956), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, трох Сталінскіх прэмій, Дзяржаўнай прэміі СССР, Заслужаны вынаходнік РСФСР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з віцебскіх яўрэяў. Скончыў сямігадовую школу. У 1928 годзе з сям’ёй пераехаў у Маскву. У 1936 годзе скончыў Маскоўскі машынабудаўнічы інстытут. Працаваў у навукова-даследчых установах Казані і Масквы. З 1947 у ядзерным цэнтры КБ-11 (Арзамас-16).

Памёр і пахаваны на гарадскіх могілках у горадзе Сароў (Ніжагародская вобласць, Расія).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. А. Цукерман — удзельнік распрацоўкі савецкай ядзернай зброі, аўтар навуковых прац па вывучэнні працэсаў выбуху і дэтанацыі, адзін з ініцыятараў стварэння імпульснай крыніцы нейтронаў у канструкцыі ядзерных зарадаў, заснавальнік імпульснай рэнтгенаграфіі ў СССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац, чатырох кніг, больш за 60 вынаходніцтваў. У 1994 годзе апублікаваная кніга «Людзі і выбухі. Арзамас-16», напісаная ў сааўтарстве з З. М. Азархам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Сталінская прэмія (1946, 1949, 1953)
  • Ленінская прэмія (1957)
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1978)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Веньямін Аронавіч Цукерман на сайце «Героі краіны»