Вольга Уладзіміраўна Петрашова
Вольга Уладзіміраўна Петрашова | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 снежня 1968 (55 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Вольга Уладзіміраўна Петрашова (нар. 27 снежня 1968, Кізел, Пермская вобласць, РСФСР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 27 снежня 1968 года ў г. Кізел Пермскай вобласці РСФСР.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працавала настаўнікам пачатковых класаў Батаеўскай пачатковай школы Хоцімскага раёна, настаўнікам рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Хоцімска, інспектарам школ аддзела адукацыі Хоцімскага райвыканкама, загадчыцай дзіцячага садзіка № 3 г. Хоцімска, выконваючым абавязкі намесніка старшыні, намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
З'яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бельгія.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[3].
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
17 студзеня 2023 года прызначана першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі[4].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае сына і дачку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- падзяка і падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровыя граматы Парламентскага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі,
- медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»,
- медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»,
- медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».
Зноскі
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по Могилевской области Архівавана 15 лютага 2020.
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Могилевской области Архівавана 30 верасня 2020.
- ↑ Петрашова Вольга Уладзіміраўна Архівавана 25 лютага 2020.
- ↑ Рэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Пермскім краі
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дактары медыцынскіх навук
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання