Перайсці да зместу

Батаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Батаева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
191 чалавек (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2247
Паштовыя індэксы
213676
Аўтамабільны код
6
СААТА
7252812004
Батаева (Беларусь)
Батаева
Батаева
Батаева (Магілёўская вобласць)
Батаева
Батаева

Бата́ева[1][2] (трансліт.: Batajeva, руск.: Ботаево) — аграгарадок у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бяседавіцкага сельсавета.

Аграгарадок знаходзіцца за 32 кіламетры на паўднёвы захад ад Хоцімска, за 239 кіламетраў ад Магілёва, за 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Журбін. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Хоцімск—Краснаполле[2].

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўначы аграгарадок мяжуе з лесам. Праз паселішча цячэ рака Войская (прыток Беседзі), на якой створана сажалка[3][2].

Планіроўка складаецца з дзвюх частак, падзеленых ракой: паўночна-ўсходняй (3 крывалінейныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага ўсходу на паўночны захад) і паўднёва-заходняй (крывалінейная вуліца, амаль паралельная першай, з завулкам). Забудова двухбаковая, шчыльная, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Дзве новыя вуліцы ў паўночна-ўсходняй частцы забудаваны мураванымі аднакватэрнымі дамамі. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы ў паўночна-ўсходняй частцы. На захадзе, поўдні і паўднёвым захадзе — гаспадарчы сектар[2].

Заснавана ў 1727 годзе ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага як дзяржаўная ўласнасць. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1779 годзе ў Крычаўскім старостве, уласнасць памешчыка, дзейнічаў млын. У 1795 годзе пачаў дзейнічаць шклозавод. У 1847 годзе ў складзе маёнтка Хоцімск у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. Частка жыхароў займалася вырабам посуду і іншых бытавых рэчаў з дрэва, лыка і кары. У 1881 годзе працавала смалакурня[2].

З 1919 года ў Клімавіцкім павеце Гомельскай губерні РСФСР. У 1919 годзе была адкрыта школа, для якой у 1928 годзе жыхары пабудавалі ўласнае памяшканне. У 1925 годзе ў школе навучалася 60 вучняў, дзейнічалі гурткі па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. З 20 жніўня 1924 года ў Бялынкавіцкім, з 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім, з 22 лютага 1935 года ў Хоцімскім раёнах. З 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. З 20 жніўня 1924 года да 29 студзеня 1960 года з'яўлялася цэнтрам сельсавета. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1934 годзе адкрыты дзіцячая пляцоўка і яслі. У 1935 годзе вёска была электрыфікавана[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года да 27 верасня 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вёсцы і яе ваколіцах у 1941 годзе базіраваўся партызанскі атрад Дз. М. Мядзведзева. У чэрвені 1942 года гітлераўцы спалілі 100 двароў[2].

20 верасня 2013 года, пасля скасавання Батаеўскага сельсавета, аграгарадок увайшоў у склад Бяседавіцкага сельсавета[4].

  • **XVIII стагоддзе**: 1779 год — 14 жыхароў; 1799 год — 10 двароў, 80 жыхароў.
  • **XIX стагоддзе**: 1816 год — 15 двароў, 118 жыхароў; 1847 год — 57 двароў, 208 жыхароў; 1880 год — 53 двары, 318 жыхароў; 1897 год — 66 двароў, 505 жыхароў.
  • **XX стагоддзе**: 1909 год — 81 двор, 599 жыхароў; 1940 год — 110 двароў, 330 жыхароў; 1986 год — 100 гаспадарак, 254 жыхары.
  • **XXI стагоддзе**: 2007 год — 109 гаспадарак, 288 жыхароў[2]; 2016 год — 191 жыхар.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе ў вёсцы дзейнічалі пачатковая школа, дзіцячы сад-яслі, Дом культуры, бібліятэка, магазін, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт і аддзяленне сувязі[2].

Па стане на 2007 год Батаева з'яўлялася цэнтрам СВК «Батаева». У аграгарадку былі размешчаны дзіцячы сад-яслі, Дом культуры, бібліятэка, магазін, сталовая, фельчарска-акушэрскі пункт і аддзяленне сувязі[2].

  • За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі ў 1975 годзе пастаўлена стэла ў гонар партызан[2].
  • У цэнтры вёскі ў 1977 годзе пастаўлена стэла на ўшанаванне памяці 160 землякоў, якія загінулі на фронце ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в г д е ё ж з і к л Батаева // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 31. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.09.2013 № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 15 ліпеня 2015.
  • Батаева // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.