Вольга Базнаньская
Вольга Базнаньская | |
---|---|
польск.: Olga Boznańska | |
Род дзейнасці | мастачка |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1940[3][4][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольга Базнаньская (польск. Olga Boznańska; 15 красавіка 1865, Кракаў — 26 кастрычніка 1940, Парыж) — польская мастачка.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і чыгуначнага інжынера; яе бацька быў па нацыянальнасці паляк, а маці — францужанка. Вучылася малюнку з дзяцінства, брала ўрокі ў мастакоў Антона Піятроўскага і Казіміра Пахвальскага. З 1886 па 1890 год жыла ў Мюнхене. Жанчын у мюнхенскую Акадэмію прыгожых мастацтваў не прымалі і Базнаньская брала прыватныя ўрокі ў Карла Крыхендорфа і Вільгельма Дзюра.
В. Базнаньская малявала пераважна партрэты, нацюрморты, пейзажы і жанравыя сцэны. У 1890-х гадах, скончыўшы навучанне, маладая мастачка пачала выстаўляць свае працы — у Мюнхене, Варшаве, Берліне, Вене. За карціну «Партрэт мастака Паўла Навумена» Базнаньская на выставе ў Вене атрымала залаты медаль; яе «Партрэт міс Мэры Брэм» заваявала ўзнагароду ў Лондане. У 1896 годзе яна атрымала прэмію парыжскага Таварыства прыгожых мастацтваў.
У 1898 годзе Базнаньская ўступіла ў Таварыства польскіх мастакоў «Мастацтва». У тым жа годзе прыехала ў Парыж. У 1900 годзе яна на выставе ў лонданскай Новай Галерэі ўдастоілася залатога медаля і ёй быў прысуджаны прыз на парыжскай Сусветнай выставе. У тым жа годзе В. Базнаньская разышлася з мастаком Юзафам Чайкоўскім, з якім доўгія гады была ў блізкіх адносінах.
У 1901 годзе адбылася выстава прац В. Базнаньскай у Пітсбургу. У 1907 годзе ёй прысуджаецца сярэбраны медаль пітсбургскім інстытутам Карнегі. У 1912 годзе В. Базнаньская, сумесна з Клодам Манэ і Агюстам Рэнуарам, прадстаўляе Францыю на выставе ў Пітсбургу. У 1932 годзе мастачка апошні раз наведвае Кракаў. У 1937 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы ёй прысуджаецца Гран-Пры. Удзельніца венецыянскага біенале 1938 года.
Пахавана на могілках у Манмарансі.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]-
«Жанчына з японскім парасонікам»
(1886) -
«Партрэт жанчыны (Цыганка)»
(1888) -
«Брэтонка»
(1889) -
«Імяніны бабулі»
(1889) -
«Партрэт мастака Паўла Наўмена»
(1893) -
«Дзяўчынка з хрызантэмамі»
(1894) -
«Партрэт пані Дыгат»
(1903) -
«Партрэт маладой жанчыны ў белым»
(1912) -
«Нацюрморт з вазай»
(1918) -
«Кветкі»
(1921)
Зноскі
- ↑ а б в Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana — Editorial Espasa, 1905. — Vol. apéndice 2. — P. 477. — ISBN 8423945723
- ↑ Olga Boznanska
- ↑ Olga Boznanska — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Olga Boznańska // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124806082 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ https://www.culture.gouv.fr/Thematiques/Musees/Les-musees-en-France/Les-collections-des-musees-de-France/Decouvrir-les-collections/Les-femmes-artistes-sortent-de-leur-reserve/Icones/Boznanska-Olga