Вольны сцяг
«Вольны сцяг» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 5 чэрвеня 1923 |
Спыненне публікацый | 25 кастрычніка 1923 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Во́льны сцяг»[1] — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі, орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася з 5 чэрвеня да 25 кастрычніка 1923 года ў Вільні на беларускай мове. З мэтай канспірацыі і з прычыны цэнзурных забарон выходзіла пад рознымі назвамі: «Наш сцяг» (5.6—12.8), «Падняты сцяг» (16.8), «Сцяг» (19.8), «Сцяг народа» (23.8) і інш. Выйшаў 21 нумар. Закрыта польскімі ўладамі.
Адстойвала сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы беларускага народа, найперш сялянства, заклікала да еднасці паміж сялянамі і рабочымі, да больш актыўнай работы паслоў-беларусаў у сейме, паведамляла пра забастоўкі, выступала ў абарону палітычных вязняў. Шмат увагі аддавала беларускаму нацыянальна-вызвольнаму руху. Пісала пра палітычныя, эканамічныя і культурныя пераўтварэнні ў БССР.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. В. Говін. «Во́льны сцяг» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 268. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- «Вольны сцяг» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 355. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.