Вуліца Куйбышава (Брэст)
Выгляд
Куйбышава Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 1450 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Куйбышава (руск.: улица Куйбышева) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Карбышава, да якіх паралельна. Складаецца з двух асобных адрэзкаў. Першы пачынаецца ад скрыжавання вуліцай Арджанікідзэ, перасякае вуліцы Міцкевіча, Пушкінскай, Маякоўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гогаля. Даўжыня адрэзка складае каля 950 м. Другі пачынаецца ў глыбіні квартала, перасякае вуліцу Будзённага, у глыбіні квартала на кароткім участку становіцца пешаходнай, далей перасякае вуліцу Дзяржынскага і завяршаецца ў глыбіні квартала, недаходзячы да праспекта Машэрава. Даўжыня другога адрэзка складае каля 500 м.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 10 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 11 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 12 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 34 - Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце
- № 47 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 49 — будынак ешывы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 85/1 - будынак былой сінагогі
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка Менахему Бегіну, прэм'ер-міністра Ізраіля і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, на будынку былой ешывы (дом № 49), у якой ён вучыўся.
- Мемарыяльны камень на скрыжаванні з вул. Дзяржынскага ў памяць 34 000 яўрэяў - жыхароў Брэста і суседніх населеных пунктаў, забітых нацыстамі ў 1941-1942 гг. Недалёка ад гэтага месца немцы неаднаразова праводзілі масавыя забойствы яўрэяў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Куйбышава (Брэст)