Вуліца Яцыны (Магілёў)
Выгляд
Вуліца Яцыны Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 390 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Яцыны (руск.: улица Яцыно) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Уздоўж вуліцы праходзіў Палявы вал, знешні трэці абарончы пояс старажытнага Магілёва[1]. Гістарычная назва — Краснапольскі завулак[2], за савецкім часам перайменаваны ў гонар беларускага скульптара Пятра Яцыны, які стварыў шэраг помнікаў Леніну і Сталіну.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з усходу на захад. Размешчана паміж вуліцай Крыленкі і Камісарыяцкім завулкам. Пачынаецца ад Першамайскай вуліцы, перасякае вуліцу Дзяржынскага, за поўначы прымыкае Луганскі завулак, завяршаецца тупіком у прыватнай забудове, ад яго драўляная лесвіца спускаецца да вуліцы Чэхава.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 8 — драўляны дом з разным дэкорам.
- № 12 — драўляны дом з разным дэкорам.
- № 13 — драўляны дом з разным дэкорам.
-
Дом № 8
-
Дэкор дома № 8
-
Дом № 12
-
Дом № 13
Зноскі
- ↑ Полевой вал // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Улицы Могилева: сто лет назад и сегодня
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Яцыны (Магілёў)