Вырвіна
Appearance
Вырвіна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,5[1] м |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 1,6 км |
Плошча | 1,63 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 9,45 км |
Найбольшая глыбіня | 22 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 5,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вырвіна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, за 5 км на захад ад вёскі Труды
Плошча паверхні возера 1,63 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 1,6 км, даўжыня берагавой лініі 9,45 км. Найбольшая глыбіня 22 м. Плошча вадазбору 5,5 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі высокія, пераважна стромкія, парослыя хмызняком. На возеры 2 невялікіх вострава. Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Зарастае нязначна. У наваколлі возера адзначаны рэдкі від раслін, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — пярэсна еўрапейская[2].
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, судак, плотка, лінь, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
- ↑ Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Том 2. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)