Пярэсна еўрапейская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пярэсна еўрапейская

Пярэсна еўрапейская.
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trollius europaeus L., 1753typus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18805
NCBI  212754
EOL  596364
GRIN  t:40676
IPNI  715097-1
TPL  kew-2514617

Пярэсна еўрапейская[3] (Trollius europaeus) — травяністая расліна, якая расце ў Еўропе і Заходняй Сібіры у асноўным на ўзлесках змешаных лясоў, сырых лясных палянах і лугах; від роду Trollius сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая шматгадовая расліна. У залежнасці ад умоў пражывання яе вышыня вар’іруе ад 20 см (у тундры) да 1 м (пры культываванні ў спрыяльных умовах).

Лісце ў гэтай расліны двух тыпаў: сцябловае і прыкаранёвае. Сцябловыя лісты размяшчаюцца ў верхняй траціне кветаносных парасткаў. Прыкаранёвыя сабраны ў разетку ля аснавання сцябла і маюць пальчатараздзельную форму.

Кветкі буйныя шарападобныя, злёгку духмяныя, да 5 см дыяметрам, з 10-20 чашалісцікамі. Іх колер вар’іруе ад бледна-жоўтага да залаціста-жоўтага. Пялёсткі па памеры не перавышаюць чашалісцікі, але маюць больш інтэнсіўную аранжавую афарбоўку. Цвіценне ў цэнтральных раёнах Расіі адбываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

Формула кветкі: [4].

Плод — лістоўка з маленькім, крута загорнутым ўнутр носікам.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Заходняя Сібір. У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, большасць месцазнаходжанняў размешчана на Мінскім узвышшы.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[5]. Ахоўваецца ў Польшчы[5]. У культуры вядомая з XVI стагоддзя[6].

Цэніцца як ранні майска-чэрвеньскі меданос, які дае вялікую колькасць нектара[7].

Фармалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

У свежай траве змяшчаецца протаанемін, сляды іншых алкалоідаў, сапаніны, вітамін C, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы.

Ужыванне ў народнай медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

У народнай медыцыне Беларусі выкарыстоўваюць траву пры страўнікавых захворваннях. Ва Украіне — вонкава пры нарывах.

Дэкаратыўная расліна[правіць | правіць зыходнік]

Злева направа: лісце, кветка, плады

Арыгінальная прыгажосць кветак гэтай расліны з’яўляецца прычынай зрыву іх у вялікай колькасці на букеты, у выніку чаго яе становіцца ўсё менш.

Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў садах і парках, на берагах вадаёмаў, ручаёў.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Размножваецца вегетатыўна і насеннем, якое мэтазгодна высейваць пад зіму — тады ўсходы з’яўляюцца вясной Цвіце на другі год жыцця. Лепш расце на ўрадлівых шчыльных глебах.

Нарыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Траву нарыхтоўваюць падчас цвіцення, сушаць на гарышчы пры добрай вентыляцыі.

Пярэсна еўрапейская ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Расліна была абрана кветкай 1995 года ў Германіі  (англ.). Выяву пярэсны еўрапейскай змяшчалі на паштовых марках Беларусі[8] і Германіі.

Паштовая марка Беларусі

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — С. 16. — 480 с.
  5. а б Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 135. (руск.)
  7. Абрикосов Х. Н. и др. Купальница // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 161. Архівавана 7 студзеня 2012.
  8. Сайт «Филателия Республики Беларусь „Shoskin“» Архівавана 29 снежня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Семярэнка Л. В. Пярэсна, троліус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 321. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 135. (руск.)
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 619. Trollius europaeus L. — Купальница европейская // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 234. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
  • В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Киев, Наукова думка, 1983

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)