Вэрхні Рагачык
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Вэрхні Рагачык[1] (укр.: Ве́рхній Рога́чик) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вэрхнёрагачыцкім раёне Херсонскай вобласці Украіны. Назва пасёлка паходзіць ад назвы рэчкі Рагачык. У пачатку XIX ст. мясцовасць актыўна засялялася дзяржаўнымі сялянамі і казакамі з Палтаўскай і Чарнігаўскай губерняў. Перасяленцы атрымлівалі зямельныя надзелы, вызваляліся на 3 гады ад падаткаў і рэкруцкай павіннасці.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»