Бэрыслаў
| Горад | |||||
| Бэрыслаў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Берислав | |||||
|
|||||
| 46°50′00″ пн. ш. 33°25′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Херсонская вобласць | ||||
| Раён | Бэрыслаўскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1784 | ||||
| Першая згадка | XV ст. | ||||
| Ранейшыя назвы | Вітаўтава мытня, Кызыкэрмэн, Таванская пераправа | ||||
| Горад з | 1938 | ||||
| Плошча | 9 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 45 м | ||||
| Водныя аб’екты | Дняпро[1][2] | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 1200 чалавек (2024) | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 74300 | ||||
| Аўтамабільны код | BT і НТ / 22 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Бэрыслаў[3] (укр.: Берисла́в) — горад у Бэрыслаўскім раёне Херсонскай вобласці Украіны. Уваходзіць у Спіс гістарычных населеных мест Украіны як самае старажытнае паселішча вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў пачатку XV ст. вялікім літоўскім князем Вітаўтам як крэпасць і дзяржаўная мытня пад назвай «Вітаўтава мытня» амаль на крайнім паўднёвым усходзе Вялікага княства Літоўскага.
У сярэдзіне XV ст. заняты крымскімі татарамі, а ў канцы XVI ст. — туркамі, якія пабудавалі тут некалькі крэпасцяў, адной з якіх была Кызыкэрмэн для абароны Крымскага ханства і Асманскай імперыі ад запарожскіх казакоў. У 1695 г. крэпасць узялі казацкія паліцы гетмана Івана Мазепы. Старажытная запарожская назва паселішча — Таванская пераправа, якая ўтварылася ад назвы выспы Тавань.
Пасля руска-турэцкай вайны далучаны да Расіі (1774 г.), амаль цалкам разбураны. У 1784 г. на руінах Кызыкэрмэна адноўлены горад пад цяперашняй назвай.
У міжваенны перыяд Бэрыслаў меў статус пасёлка гарадскога тыпу, быў адміністрацыйным цэнтрам Бэрыслаўскага пасялковага савета Бэрыслаўскага раёна Адэскай вобласці УССР.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Іванавіч Сахно (1938—2007) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Берислав // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 537.
- ↑ Берислав // Барыкова — Бессалько — 1927. — Т. 5. — С. 633–634.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Берисла́в // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 68. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бэрыслаў
