Віктар Аляксандравіч Карпенка
Віктар Аляксандравіч Карпенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Аляксандравіч Карпенка (1923—1943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 28 ліпеня 1923 года ў вёсцы Кочэраў (цяпер — Радамышльскі раён Жытомірскай вобласці Украіны).
У 1938 годзе ён скончыў сярэднюю школу, а ў 1940 годзе — Кіеўскае тэхнічнае вучылішча, пасля чаго працаваў памочнікам майстра на авіяцыйным заводзе. У 1941 годзе Карпенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1942 годзе ён скончыў Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, два разы быў паранены. Да восені 1943 года старшы лейтэнант Віктар Карпенка камандаваў кулямётнай ротай 1281-га стралковага палка 60-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1]..
Рота Карпенка ў складзе перадавога дэсантнага атрада пераправілася праз Дняпро на поўдзень ад пасёлка Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняла актыўны ўдзел у захопе і ўтрыманні плацдарма на яго заходнім беразе. 18 кастрычніка 1943 года Карпенка, выявіўшы праціўніка, які замацоўваўся на пануючай вышыні, павёў сваіх салдат у атаку, захапіўшы яе. Нямецкія войскі распачалі дзве контратакі пры падтрымцы артылерыі і танкаў, але ўсе яны былі адбітыя. У баі загінулі ўсе байцы роты Карпенка, у выніку чаго ён застаўся адзін. Тым не менш, Карпенка працягваў весці агонь па праціўніку да падыходу асноўных сіл. У апошнія хвіліны бою ён быў забіты. Пахаваны ў пасёлку Радуль Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года «за фарсіраванне Дняпра і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу» старшы лейтэнант Віктар Карпенка быў пасмяротна ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].
У гонар Карпенкі названая вуліца ў Радамышлі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Віктар Аляксандравіч Карпенка на сайце «Героі краіны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Золотые Звезды Полесья. 3-е изд., Киев, 1985.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Аляксандравіч Карпенка на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Радамышльскім раёне
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лоеўскім раёне
- Пахаваныя ў Чарнігаўскай вобласці
- Асобы
- Старшыя лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро