Віктар Георгіевіч Гарачкін
Віктар Георгіевіч Гарачкін | |
---|---|
руск.: Виктор Георгиевич Горячкин | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1962 (68 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка і тарфяная прамысловасць[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Віктар Георгіевіч Гара́чкін (руск.: Виктор Георгиевич Горячкин; 29 сакавіка 1894, Яраслаўль — 9 красавіка 1962) — вучоны ў галіне тэхналогіі перапрацоўкі торфу, доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1934). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1918 годзе скончыў інжынернае аддзяленне Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[1][2]. У 1918—1920 гадах працаваў загадчыкам гідратэхнічнага аддзялення Смаленскага губземаддзела, у 1921—1928 гадах загадчыкам гідратэхнічнага і тэхналагічнага аддзела НДІ тарфянога інстытута ў Маскве. Адначасова з 1922 года выкладчык у сельскагаспадарчай акадэміі, з 1926 года кансультант Інстытута прамысловасці[1] і выкладчык у Беларускім політэхнічным інстытуце[1], з 1927 года выкладчык у Маскоўскай горнай акадэміі. у 1928—1930 гадах загадчык кафедрай эксплуатацыі тарфяных пакладаў Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 года В. Г. Гарачкін у Маскоўскім тарфяным інстытуце[1] — прафесар, загадчык кафедрай здабычы і сушкі торфу. У 1940 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1944 годзе прызначаны старшынёй ўрадавай камісіі па аднаўленні тарфяной прамысловасці БССР і адначасова выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыяй здабычы Інстытута торфу Акадэміі навук БССР[1]. У 1952—1956 гадах В. Г. Гарачкін на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Інстытута торфу АН БССР[1].
Памёр В. Г. Гарачкін 9 красавіка 1962 г. Пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]В. Г. Гарачкіну належаць навуковыя працы па тэхналогіі тарфяной прамысловасці[1]. Распрацаваў метады барацьбы з самазагараннем фрэзернага торфу. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, 4 манаграфій, падручнікаў па тэхналогіі здабычы і сушкі торфу.
Сярод апублікаваных:
- Основы проектирования торфяных хозяйств. — М., 1926.
- Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. — М.; Л., 1948.
- Основы технологии торфяного производства. — М.; Л., 1953.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- Ордэн «Знак Пашаны»
- медалі
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 52—53.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Член-карэспандэнт ГАРАЧКІН Віктар Георгіевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (руск.)
- Віктар Георгіевіч Гарачкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Гарачкін Віктар Георгіевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Яраслаўлі
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1962 годзе
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі Маскоўскай горнай акадэміі
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі