Перайсці да зместу

Вірус мазаікі нарцыса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вірус мазаікі нарцыса

Вірус мазаікі нарцыса пад электронным мікраскопам
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Сінонімы
  • NMV
Група паводле Балтымара

IV: (+)алРНК-вірусы


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  12180
EOL  541116

Вірус мазаікі нарцыса[4] (англ.: Narcissus mosaic virus, NMV) — патагенны вірус раслін роду Potexvirus сямейства Alphaflexiviridae, які заражае нарцысы[4].

Ізаляваны ў Нідэрландах і Вялікабрытаніі ад Narcissus pseudonarcissus у 1946 годзе[5].

Вельмі пашыраная і шкаданосная хвароба. Вірус перадаецца з сокам хворых раслін і тлямі, захоўваецца ў цыбулінах. Характэрныя сімптомы — бледна-зялёныя або шараватыя, палоскавасць і плямістасць лісця, якія з часам ператвараюцца ў жоўтыя, асабліва прыкметныя ранняй вясною[4]. Іншы раз назіраецца дэфармацыя і маршчакаватасць лісця. Кветаносы скрыўляюцца, кветкі недаразвіваюцца, на пялёстках бледныя паўпразрыстыя плямы і штрыхі[4].

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
  4. а б в г Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  5. van Slogteren & de Bruyn Ouboter, Daffodil Tulip Yb. 12: 3, 1946.
  • Проценко Е. П., Проценко А. Е. Краткий атлас болезней декоративных растений. - М., 1961
  • Горленко С. В., Панько Н. А. Защита луковичных и клубнелуковичных культур от болезней и вредителей. — Мн., 1977.