Перайсці да зместу

Віталь Георгіевіч Губараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Георгіевіч Губараў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 (30) жніўня 1912[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1981[2][3][…]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Tamara Nosova[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дзіцячы пісьменнік, журналіст, сцэнарыст, пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Віталь Георгіевіч Губараў (руск.: Вита́лий Гео́ргиевич Гу́барев; 1912 — 1981) — савецкі дзіцячы празаік.

Дзяцінства пісьменніка прайшло на хутары Вялікая Козінка, дзе ён скончыў 9 класаў школы. З 1931 года працаваў у Маскве, у часопісе «Дружныя рабяты» затым у газетах «Піянерская праўда», «Камсамольская праўда». На працягу шэрагу гадоў быў галоўным рэдактарам «Піянерскай праўды».

У Маскве Губараў сустрэўся з Юліяй Леўтэры, у 1936 годзе яны пабраліся шлюбам. У гэтым шлюбе нарадзілася іх дачка Валерыя, якая стала прататыпам Яло ў казцы «Каралеўства крывых люстэркаў».

Як пісьменнік-фантаст Віталь Губараў дэбютаваў ў 1951 годзе аповесцю-казкай «Каралеўства крывых люстэркаў». Праз год ім была створана аднайменная п’еса, а ў 1963 годзе ў кнізе быў пастаўлены аднайменны кінафільм, які карыстаўся вялікай папулярнасцю. Вядомыя таксама яго фантастычныя казкі «Падарожжа на Ранішнюю зорку», «У трыдзявятым царстве», «Паданні даўніны глыбокай».

Зноскі

  1. Губарев Виталий Георгиевич // ПроДетЛит — 2019.
  2. Виталий Губарев // ISFDB — 1995.
  3. Vitalij Gubarev // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.