Віталь Міхайлавіч Баркоўскі
Віталь Міхайлавіч Баркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | в. Астравы, Мінскі раён |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Тэатр | Смаленскі дзяржаўны драматычны тэатр імя А.С. Грыбаедава |
Спектаклі | «Марк Шагал», «У стылі барока…», «Апошняя п'еса Трэплева», «П'еса для ненароджаных дзяцей» |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0055113 |
Віталь Міхайлавіч Баркоўскі (1 студзеня 1947, в. Астравы, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1969, курс. Д. Арлова). Вучыўся рэжысуры ў А. Эфроса. У 1979]1987 гг. у Магілёўскім абласным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Арганізатар і кіраўнік тэатра-студыі «Дзе-Я?» (1987—1990, разам з М. Труханам), эксперыментальных майстэрняў «АКТ» у Мінску (1990—1995), з 1997 г. галоўны рэжысёр, з 2001 па 2009 гг. — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа. Першая пастаноўка — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1976). Цяпер галоўны рэжысёр Смаленскага драматычнага тэатра.
Тэатральныя пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Марк Шагал» (1990)
- «У стылі барока…» (1991)
- «Апошняя п’еса Трэплева» (1992)
- «Каляровы» (1993)
- «П’еса для ненароджаных дзяцей» (1996)
Спектаклі
[правіць | правіць зыходнік]- «Нора» Г. Ібсена (1993, лепшая рэжысура на фестывалі «Маладзечанская сакавіца»)
- «Васа Жалязнова» (1997) у Гродзенскім абласным драматычным тэатры
- «Свавольніца лёсу» А. Паповай (1996, лепшы спектакль на фестывалі «Бонскае біенале» 1997) у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі
- «Таму што люблю» («Дзень карабля») А. Паповай (1998, прыз за лепшую рэжысуру на 1-м фестывалі беларускай нацыянальнай драматургіі)
- «Пісьменныя» паводле М. Чокэ (1998, Гран-пры фестываля сучаснай нямецкай драматургіі ў Мінску)
- «Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г. Марчука (1998)
- «Чорная нявеста» («Чорная панна Нясвіжа») А. Дударава (1999, лепшы спектакль тэатраў Беларусі)
- «Я, ты, ён, яна, яно…» паводле Ф. Шылера (1999)
- «Шагал… Шагал» (Гран-пры Эдынбургскага міжнароднага фестываля, 2000; лепшы спектакль беларускай драматургіі на міжнародным фестывалі «Белая Вежа — 2000»)
- «Зямля» паводле Я. Коласа (2001) у тэатры імя Я. Коласа
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр
[правіць | правіць зыходнік]- Яблык Месяца
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Катовіч Т. В. Баркоўскі Віталь Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 20002. — С. 92.
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Рэжысёры Беларусі
- Рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Беларусі
- Акцёры СССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне