Гаага
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гаа́га (нідэрл.: Den Haag / 's-Gravenhage) — горад на захадзе Нідэрландаў, ля берага Паўночнага мора, рэзідэнцыя нідэрландскага ўрада і парламента, сталіца правінцыі Паўднёвая Галандыя і месцазнаходжанне нідэрландскай каралевы Беатрыкс. У Гааге размешчаныя буйныя міжнародныя прававыя органы: Міжнародны суд ААН і Міжнародны крымінальны суд.
Гаага на моры
[правіць | правіць зыходнік]У тэрыторыю Гаагі ўваходзяць два важныя пляжы: Кейкдэйн (нідэрл.: Kijkduin), на захадзе горада, і Схевенінген (нідэрл.: Scheveningen), папулярны ўва ўсёй краіне, на поўначы. У колішняй рыбацкай вёсачцы Схевенінген таксама знаходзіцца порт.
У Гаазе ёсць два чыгуначныя вакзалы: «Цэнтральны» (нідэрл.: Centraal Station), канцавая станцыя для цягнікоў з Утрэхта і з усходу і поўначы Нідэрландаў, і «Галандскай ч.д.» (нідэрл.: Hollandse Spoor), дзе спыняюцца цягнікі на лініі Лейдэн-Ротэрдам і міжнародныя цягнікі ў Антвэрпэн, Брусэль і Парыж.
Гарадскі грамадскі транспарт уяўляе шчыльную сетку трамвайных і аўтобусных маршрутаў аператара «Гаагскага трамвайнага грамадства» (нідэрл.: Haagse Tramweg Maatschappij — HTM). У 2004 годзе быў адчынены трамвайны тунэль даўжынёй каля 2 кіламетраў пад цэнтрам горада з дзвюма падземнымі станцыямі.
Гаага з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог. Ёсць аўтастрады ў Амстэрдам (А4 і А44), Ротэрдам (А13) і Утрэхт — Германія (А12).
Аэрапорта ў Гаазе няма (аэрапорт Ротэрдама знаходзіцца кіламетраў за 15 ад Гаагі, амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол (нідэрл.: Schiphol) — за 40).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Хендрык ван дэ Сандэ Бакхёйзен (1795—1860) — нідэрландскі мастак.
- Абрахам ван Беерэн (1620—1690) — мастак.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ А таксама 15,54 км2 воды
- ↑ https://datasets.iisg.amsterdam/dataset.xhtml?persistentId=hdl:10622/RPBVK4
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р https://easy.dans.knaw.nl/ui/datasets/id/easy-dataset:76773/tab/2
- ↑ https://historisch.cbs.nl/Statistisch%20Jaarboek%20voor%20het%20Koningrijk%20der%20Nederlanden
- ↑ http://www.denhaag.buurtmonitor.nl/
- ↑ а б в https://opendata.cbs.nl/statline/#/CBS/nl/dataset/70072NED/table?dl=2096B
- ↑ Kerncijfers wijken en buurten 2021 — 2021.
- ↑ http://www.ezhejiang.gov.cn/wenzhou/2021-12/28/c_655465.htm
- ↑ http://www.ezhejiang.gov.cn/wenzhou/sistercities.html